Знайсці
16.03.2023 / 22:443РусŁacБел

Папулярны ў Мінску сэрвіс дастаўкі прадуктаў сыходзіць на вакацыі і абяцае вярнуцца… калі-небудзь

Вядомы мінскі сэрвіс дастаўкі прадуктаў і іншых тавараў BAZAR паведаміў у сацсетках пра сыход нібыта на вакацыі, але з намёкам.

«Ён паляцеў, але абяцаў вярнуцца. Вернемся яшчэ лепшымі, калі-небудзь», — напісалі ўладальнікі сэрвісу.

Сэрвіс дастаўкі BAZAR пачаў сваю працу ў канцы чэрвеня 2020-га. Каманда праекта вырашыла адкрываць сваю краму ў густанаселеным квартале і дастаўляць усе прадукты кур'ерам за мінімальны час — 15 хвілін.

Першапачаткова стаўка рабілася на працу ў трох раёнах Мінска: «Мінск-Свет», Лебядзіны і Новая Баравая, але з 2021 года сэрвіс дастаўляў замовы ўжо па ўсім Мінску (у залежнасці ад раёна змяняўся час дастаўкі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.03.2023
не вытрымау канкурэнцыи!! не трэба паусюль палитыку сувать
1
Суй, не суй.../адказаць/
17.03.2023
ром, Суваць трэба хаця б "i" з англійскай раскладкі, вось "ў" толькі ў беларускай ёсць, але ж яе трэба ставіць...Вельмі складана, шмат часу...
17.03.2023
Суй, не суй..., Паўгады таму, я параіў гэтаму чалавеку паставіць беларускую раскладку і не ганьбіцца сваёй неахайнасцю. Але... Вы бачыце самі. Мудрыя думкі няспынна пруць - тут не да раскладкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера