Знайсці
17.03.2023 / 14:5911РусŁacБел

Пад Дрыбінам адрадзілі традыцыю пляцення лапцяў з «вочкамі»

У аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна здолелі ажывіць унікальную традыцыю лапцепляцення.

Тэхналогію пляцення лапцей з назвай «відушчыя» прыдумалі на Дрыбіншчыне шмат стагоддзяў таму. У такім абутку паміж падэшвай і пяцелькамі пад аборы застаюцца адтуліны — «вочкі». Сакрэты майстэрства некалі перадавалі з пакалення ў пакаленне, а потым яно страціла актуальнасць, паведамляе mogilev.media.

Малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Валянціна Майсеева распавяла пра аднаўленне традыцыі: 

— І мы вось да бабулі прыйшлі. Яна ўзяла ў рукі лыка і пачала плесці. Кажа: «Ой, галава не памятае, а рукі памятаюць». Мы хадзілі, здымалі на фотаапарат, відэа здымалі, усё фіксавалі, потым глядзелі, спрабавалі. Што не атрымлівалася — зноў да яе ішлі. Доўга гэта ўсё, але навучыліся.

Зараз у Кароўчыне вырабляюць пад 300 пар лапцей штогод, самых розных памераў і ў тым ліку сувенірныя.

Раней на Дрыбіншчыне адрадзілі яшчэ адзін старадаўні абутковы брэнд — валёнкі. Тэхналогіі валяння, якую мясцовыя шапавалы стварылі ў XVII стагоддзі, тут таксама навучаюць дзяцей. Шапавальства і лапцепляценне ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
Поляк малы/адказаць/
17.03.2023
Короче так счастливо жилось под Польшей что сладкие сны снятся до сих пор!
1
Жвір/адказаць/
17.03.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, дык і што ? Там у вас у нейкай глыбоцкай вёсцы й цяпер Джыл (таксама сыр, калі што) кляпаюць(надоечы шчэ кляпалі). Мяркую, што House of Windsor і яго зацаніў бы, пад якісьці там Эль. Я дык зацаніў у свой час. І мае галадранцы да вашых галадранцаў не хадзілі, свой досьвед мелі, як буракі ды канюшыну вырасьціць. І сыры свае выраблялі й паляндвіцы, у 100 разоў лепшыя за глыбоцкія, і збожжа й бульбу, і лён з каноплямі, на сваіх уласных 60 гектараў зямлі. Па тры замежныя мовы ведалі ды такімі-сякімі музычнымі інструментамі валодалі. Хаця й лапцямі ня грэбавалі, калі мелі ў іх неабходнасьць, і да тых, хто іх насіў павагу мелі. Сто гадоў ім ваш камарыны рай без патрэбы быў. :)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2023
Актуальненько!Любит наш народ, всякое овно. Прав был Игорь
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930