Знайсці
18.03.2023 / 09:19РусŁacБел

Сі Цзіньпін на сустрэчы з Пуціным у Маскве можа абмеркаваць магчымыя схемы па абыходзе заходніх санкцый

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённай зводцы аналізуе візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Маскву 20—22 сакавіка. Крэмль заявіў, што Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін плануюць падпісаць двухбаковыя дакументы і абмеркаваць актуальныя пытанні «ўсеабдымнага партнёрства» Расіі і Кітая.

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота kremlin.ru

У зводцы гаворыцца, што па паведамленнях, кітайскія кампаніі прадалі расійскім структурам запчасткі для беспілотнікаў і абсталяванне, якое можа быць выкарыстанае ў ваенных мэтах. Аналітыкі мяркуюць, што Сі, імаверна, плануе абмеркаваць з Пуціным і іншымі расійскімі чыноўнікамі схемы абыходу санкцый, каб падтрымаць продаж і выдачу Расіі кітайскага абсталявання.

Тым больш, што паводле ацэнкі ISW, 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка і Сі падпісалі пакет з 16 пагадненняў, якія могуць спрыяць абыходу заходніх санкцый у дачыненні да Расіі шляхам накіравання кітайскай прадукцыі праз Беларусь.

Аналітыкі ISW таксама мяркуюць, што ў кітайскага лідара ёсць амбіцыі выступіць у ролі пасрэдніка ў перамовах Расіі і Украіны. Ён можа апеляваць да свайго поспеху ў аднаўленні дыпадносін паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй, гаворыцца ў зводцы.

Пры канцы лютага Кітай прадставіў свой план па мірным урэгуляванні канфлікту Расіі і Украіны, аднак заходнія краіны паставіліся да яго скептычна, адзначаючы, што Пекін звычайна схільны падтрымліваць рашэнні і пазіцыю Крамля.

ISW: Лукашэнка падпісаў дамовы з Кітаем, каб аслабіць інтэграцыйны ціск Расіі і дапамагчы ёй абысці санкцыі

Сі Цзіньпін хоча правесці анлайн-сустрэчу з Зяленскім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930