Сілавікі прыйшлі да яшчэ адной знаёмай Тачыцкай
Дзяўчыну завуць Дар'я Рамзаева.
Дар'я Рамзаева. Фота: сацсеткі
Рамзаевай 28 гадоў. Яна жыве ў Мінску, у 2017-м годзе скончыла біяфак БДУ.
На міліцэйскім відэа, якое апублікавала «СБ», Дар'я кажа, што «у жніўні 2020-га прымала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту».
Далей яна прамаўляе тыповы тэкст, які сілавікі прымушаюць казаць затрыманых на відэа. Выглядае, што дзяўчына зачытвае яго.
З яе слоў вынікае, што яна знаёмая псіхолага Яўгеніі Тачыцкай, таму яе затрымалі.
Яўгенію Тачыцкую, якая знаходзіцца за мяжой, прапаганда абвінавачвае ў дапамозе Мікалаю Швецу.
Чытайце таксама:
Затрыманні псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў: што вядома
Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ
 2
«Гэта Беларусь»: у інстаграме новы флэшмоб
 1
Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь
 2
Культурнай сталіцай Беларусі абралі Янава
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера