Знайсці
18.03.2023 / 11:522РусŁacБел

«Тэрарыста» з Гомеля Ігара Альхова судзяць за спробу ўцёкаў з псіхіятрычнай лякарні

Не зусім звычайная крымінальная справа разглядаецца Мінскім раённым судом у дачыненні да 31-гадовага жыхара Гомеля Ігара Альхова. Мужчыну абвінавачваюць ва ўцёках з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або з-пад варты (ч. 1 арт. 413 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Вядома, што суд Цэнтральнага раёна Гомеля 15 жніўня 2022 года вынес вызначэнне, згодна з якім у дачыненні да палітзняволенага Ігара Альхова прымяніў прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе змяшчэння ў псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам.

Нібыта ён у стане непрытомнасці здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеянні, а менавіта — акт тэрарызму (ч. 1 арт. 289) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368).

Як палічыла следства, Ігар Альхоў, нібыта хацеў у мэтах перашкоды палітычнай дзейнасці, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку ўзарваць адміністрацыйны будынак у Гомелі па вуліцы Білецкага (вядома, што там месціцца абласное ўпраўленне КДБ), дзеля чаго азнаёміўся на адным з ютуб-каналаў са спосабамі вырабу выбуховых рэчываў. Затым набыў неабходныя кампаненты для іх вырабу, у тым ліку для сумесевых складаў тыпу «акісляльнік плюс гаручае» і прыгатаваў такую сумесь. Пазней спрабаваў набыць радыёпульт для ініцыявання зарадаў самаробных выбуховых прылад на адлегласці, аднак яго дзейнасць была спыненая праваахоўнымі органамі.

Ён жа, публічна ў непрыстойнай форме абразіў, прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Альхоў уласнаручна напісаў тэкст, агучыўшы і зафіксаваўшы яго з дапамогай неўстаноўленай відэазапісваючай прылады, пасля чаго адаслаў гэты відэазапіс не менш чым двум карыстальнікам месэнджара тэлеграм.

Судовы працэс над Альховым пачаўся яшчэ яшчэ 26 траўня і з доўгімі перапынкамі доўжыўся да 15 жніўня 2022 года. У выніку суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч вынес вызначэнне аб накіраванні яго ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінкі. Паколькі пасля вынікаў псіхіятрычнай экспертызы у Альхова былі «выяўленыя парушэнні ў псіхічнай сферы, і на час здзяйснення злачынства ён не мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў, быў не здольны да адэкватнага ўспрымання рэчаіснасці».

Манавіта ў Навінках, на тэрыторыі РНПЦ, існуе псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам. З развіцця падзей вынікае, што Альхоў паспрабаваў здзейсніць адтуль пабег.

Новую крымінальную справу па факце ўцёкаў з псіхіятрычнага стацыянара са строгім наглядам разглядае ў Мінскім раённым судзе Ігар Іглікаў.

Альхова судзяць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці, або якая захварэла пасля здзяйснення злачынства на псіхічнае захворванне (п. 13 арт. 6 КПК)». Пасяджэнне прызначанае на 27 сакавіка.

У Гродне губазікаўцы затрымалі і збілі рабочага

Затрыманні ў Докшыцах і Глыбокім — што вядома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13
0
даведка/адказаць/
18.03.2023
Один чёрт, оставят на строгом режиме, только, возможно, с переводом в "Гайтюнишки" на родине Шеймана. 
18.03.2023
Тут кроме как попросить вернуться больше ничего не могут предъявить,а суд это незаконное действия все его участники будут нести ответственность за незаконные действия по отношению к данному гражданину.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930