Знайсці
19.03.2023 / 13:4333РусŁacБел

«Нам застанецца толькі прадаць дом і зʼехаць адсюль». Адкіды сталічнай каналізацыі сабраліся вазіць пад Маладзечна. Мясцовыя супраць

Побач з вёскамі Краснае і Івонцавічы Маладзечанскага раёна, на месцы былога пясчанага карʼера, запланавана будаўніцтва сажалкі-накапляльніка «ападкаў гаспадарча-фекальных сцёкавых вод», якія будуць прывозіць з Мінска, піша Kraj.by.

На месцы былога пясчанага карʼера ў Маладзечанскім раёне запланавана будаўніцтва сажалкі-накапляльніка «ападкаў гаспадарча-фекальных сцёкавых вод», якія будуць прывозіць з Мінска. Фота: Kraj.by

Калі сажалку пабудуюць і яна пачне функцыянаваць, то пад Краснае са сталіцы штодзень будуць прывозіць і выгружаць у былы карʼер каля 50 самазвалаў каналізацыйных адкідаў.

На сайце Маладзечанскага райвыканкама абвешчана аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб ацэнцы ўздзеяння сажалкі-накапляльніка на навакольнае асяроддзе.

Заказчык будаўніцтва сажалкі-накапляльніка — УП «Мінскводаканал». Інжынер прадпрыемства Святлана Верамейка патлумачыла Kraj.by, якія менавіта адкіды плануюць складаваць каля Краснага:

— Гэта сухія абязводжаныя адкіды жыццядзейнасці чалавека, якія будуць вывозіцца з Мінскай ачышчальнай станцыі. Пры выбары месца захоўвання адкідаў разглядалася некалькі варыянтаў. Месца пад Маладзечнам абрана таму, што былы карʼер, дзе будзе размешчана сажалка, акружаны лесам, які перашкодзіць ветру разносіць непрыемныя пахі.

Паводле яе, усе экалагічныя нормы выкананыя.

Месца будучай сажалкі знаходзіцца за два кіламетры на паўночны захад ад Івонцавічаў, за 16 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Маладзечна. Арыенціровачна плошча складае 17 гектараў. Пачатак рэалізацыі праектных рашэнняў — 2024 год.

Умяшчальнасць сажалкі-накапляльніка складзе паўтара мільёна кубічных метраў. Па даных вытворчасці прадпрыемства «Мінскачыствод», сутачны вываз адкідаў з ачышчальных станцый — 550 кубічных метраў. За год — 200 тысяч кубічных метраў. Перыяд эксплуатацыі сажалкі-накапляльніка складае восем гадоў.

То-бок, падлічыла выданне, за суткі з Мінска пад Маладзечна можа прыязджаць каля 50 МАЗаў з сухімі каналізацыйнымі адкідамі.

Зараз людзі пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва сховішча.

Лідзія жыве ў Красным. Яна паведаміла выданню, што подпісы супраць будаўніцтва сховішча адкідаў збіраюць у яе вёсцы і ў пасёлку Чысць.

— Мая сямʼя жыве на ўскраіне Краснага. Наш дом прыкладна за два кіламетры ад месца запланаванага будаўніцтва сховішча адкідаў, — кажа Лідзія. — У нас з мужам трое дзяцей. Сынам 7, 9 і 14 гадоў. Вядома, нам не ўсё адно, чым мы будзем дыхаць і якую ваду піць. Прытым аб планах абсталяваць тут каналізацыйны сметнік нас ніхто як мае быць не апавясціў. Даведаліся пра гэта ў інтэрнэце з чатаў Чысці і Краснага.

Андрэй, муж Лідзіі, кажа:

— Калі сховішча будзе пабудавана, нам застанецца толькі прадаць дом і зʼехаць адсюль. У справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння сажалкі-накапляльніка на навакольнае асяроддзе гаворыцца, што найбліжэйшая водазаборная свідравіна знаходзіцца больш чым за два кіламетры ад участка будучай сажалкі, але гэта не так. Па карце можна вызначыць, што найбліжэйшыя водазаборы садоўніцкіх таварыстваў размешчаны на адлегласці каля 800 метраў. Жыхары Чысці нават склалі дакумент, які даказвае, што даследаванні праведзены некарэктна.

Дата пачатку грамадскіх абмеркаванняў — 4 сакавіка. Дата заканчэння — 3 красавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
10
Абуральна
58
20.03.2023
бульбасрач. серыя 666(6), просто народ, намного сильнее волнует то, что рядом, близко, понятно и хорошо видно. Так всюду и в любой стране. Другое дело в том, что власть разогнало всё, что позволяло народу смотреть дальше, ширше и глубже
0
World Wide Division of Ecology Observation /адказаць/
20.03.2023
Аканом, бачыце, да яго брудныя буслы з той звалкі лётаюць, значыць няхай і да маладзечанцаў лётаюць. І як гэтая пазыцыя завецца ?
20.03.2023
Да, ну
и кто-то когда-то мне смел говорить про мое якобы мещанство
на свое менщанство не хотите ли посмотреть\7
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930