Знайсці
20.03.2023 / 08:3411РусŁacБел

«Гэта ўсё няпраўда! Гэта напаказ!» Нейкая жанчына выгукнула гэтыя словы падчас начной сустрэчы Пуціна з марыупальцамі

На відэа нібыта выпадковай сустрэчы Пуціна з жыхарамі Марыупаля хтосьці з людзей на фоне выгукнуў здалёк словы «Гэта ўсё няпраўда! Гэта напаказ!» Ахоўнікі пачалі рабіць знакі адзін аднаму. Гэты варыянт відэа знайшлі на тэлеграм-канале РИА Новости.

Што мела на ўвазе жанчына, невядома, як невядома, ці мела яна інфармацыю, што за госць завітаў ноччу ў іх двор.

Марыупаль, некалі адзін з самых сучасных і прыгожых гарадоў Украіны, цяпер цалкам разбураны. Адбудавана толькі некалькі кварталаў.

Дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка ў інтэрвʼю Бі-бі-сі распавёў, што новых дамоў, якія паказвалі Пуціну, — толькі адзін раён, які адбудаваны Міністэрствам абароны. «Гэта ўсяго пяць-сем будынкаў. Ён хацеў паказаць, як Расія дапамагла адбудаваць Марыупаль зноўку, але гэта няпраўда».

Андрушчанка лічыць, што ў Расіі не хопіць грошай, каб ператварыць Марыупаль у квітнеючы горад і дэманстраваць гэтую прыгожую карцінку як поспех «спецаперацыі». А прама цяпер рэальнасць Марыупаля жудасная, дадаў ён, абапіраючыся на аповеды знаёмых і сяброў, якія застаюцца там: людзі не жывуць, а выжываюць.

Нават у гэтыя новыя дамы людзі не могуць заехаць, бо ў іх няма грошай купіць мэблю ў пустыя кватэры, якія здаюць будаўнікі.

Што тычыцца людзей, якія віталі Пуціна на відэа, Андрушчанка сказаў, што шчырыя прыхільнікі Пуціна ў Марыупалі ёсць: «Мы разумеем, што каля 10% людзей, якія застаюцца ў Марыупалі цяпер, у іх абсалютна прарасійскія погляды. Але яны — не большасць жыхароў Марыупаля».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ватенька/адказаць/
20.03.2023
Скукотищааа, какая у Вас ватная озабоченность…
0
Globetroter/адказаць/
21.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Мужчина/адказаць/
21.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера