Знайсці
20.03.2023 / 16:095РусŁacБел

Улады зноў шукаюць удзельнікаў плана «Перамога». Але затрымліваюць, падобна, тых, хто не мае да гэтага дачынення

Нехта з іх пісаў у фэйкавыя боты, створаныя МУС, па іншых затрыманых не прыводзяць увогуле ніякіх доказаў. Распавядаем, што вядома і якія меры бяспекі можна прыняць.

Сярод затрыманых за апошні тыдзень не менш за сем чалавек у відэа ГУБАЗіКа казалі, што нібыта ўступалі ў план «Перамога». Праўда, калі меркаваць па гэтых жа відэа, гэта мае мала агульнага з рэчаіснасцю.

Да прыкладу, нядаўна затрымлівалі кандыдата біялагічных навук Наталлю Мартусевіч. У відэа ГУБАЗіКа дэманструецца паведамленне ад фэйкавага акаунта плана «Перамога», якое засталося без адказу:

Выява з відэа ГУБАЗіК, якая быццам узятая з тэлефона Наталлі Мартусевіч

Такой жа якасці «доказы віны» паказаныя і ў фатографа Валерыя Юдзіна — паведамленне без адказу ад, імаверна, несапраўднага акаўнта «Байпола».

Выява з відэа ГУБАЗіКа, якая быццам узятая з тэлефона Валерыя Юдзіна

У астатніх людзей або не паказваецца аніякіх доказаў іх сувязі з планам «Перамога», або паказваецца неактыўны (адключаны і заблакаваны) бот, як у прадпрымальніцы Кацярыны Шуст.

Гэта можа сведчыць пра дзве рэчы: у сілавікоў няма доступу да рэальнага спіса ўдзельнікаў плана «Перамога» і затрыманыя не былі ўдзельнікамі гэтага плана — нават факт запуску бота не сведчыць пра тое, што чалавек увогуле прайшоў там рэгістрацыю.

Таксама вядома, што губазікаўцы часта самі пішуць тэксты для відэа з затрыманымі. І верагодна, што ўдзел у плане «Перамога», прынамсі часткі людзей, можа быць ад самага пачатку выдумкай сілавікоў. 

Як засцерагчыся?

Калі вы запусцілі бот плана «Перамога», знаходзіцеся ў Беларусі і не збіраецеся ў ім удзельнічаць (або запусцілі яго не на тым акаунце), то вы можаце або пачысціць тэлеграм-бот плана «Перамога», або выдаліць ваш акаунт у тэлеграме.

Чытайце: Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Каб не патрапіць на фэйкавыя ініцыятывы — будзьце пільнымі. Раней мы стваралі гайд па тым, як не павесціся на фэйкавыя ініцыятывы ў тэлеграме:

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Мёртвыя цягнуць жывых: хваля затрыманняў за каментары пасля смерці Макея. Як засцерагчыся?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
27
1
Олег/адказаць/
20.03.2023
Сейчас Путин и Лукашенко сформировали 28 интеграционных программ в экономике. После их выполнения Путин потребует политической интеграции, вот тогда и случится большой конфликт с РФ. И тогда можно будет рассчитывать на поддержку кремля в свержении Лукашенко или попробовать разморозить отношения с Лукашенко, заставив его выпустить политических заключенных.
0
Олег/адказаць/
20.03.2023
Надо требовать переговоры и частично свободные выборы как в Польше . Ну и само собой освобождения политических заключенных.
0
Belarus2020/адказаць/
21.03.2023
Імя нам - Легіён Ліцвінаў, нас нельга пералічыць! План Перамога тайны, моцны. Вам , кароткарукія і з кароткім розумам, не дастаць нас. Бойцеся! Дрыжыце. Чакайце,, мы ідзем за вамі, слабуразумныя лукашысты!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930