Знайсці
20.03.2023 / 15:018РусŁacБел

У Расіі завялі крымінальную справу на суддзяў МКС у Гаазе пасля ордара на арышт Пуціна

Следчы камітэт Расіі паведаміў пра адкрыццё крымінальнай справы супраць пракурора і суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, які ў пятніцу абвясціў пра рашэнне прыцягнуць да адказнасці прэзідэнта Расіі за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і выдаў ордар на яго арышт.

 

Уладзімір Пуцін. Кадр з відэа

Яшчэ ў пятніцу кіраўнік СКР Аляксандр Бастрыкін даручыў правесці праверку ў сувязі з рашэннем МКС, якое адмовіліся прызнаваць легітымным у Крамлі. Расія ў цэлым не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага суда ў Гаазе. Цяпер СК дакладвае, што справа заведзеная.

«Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Ахмад Хана (Karim Ahmad Khan), суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда Тамока Аканэ (Tomoko Akane), Разарыё Сальватору Айталы (Rosario Salvatore Aitala) і Серхіа Херарда Угальдэ Гадзінэса (Sergio Gerardo Ugalde Godinez)», — гаворыцца ў заяве ў тэлеграм-канале СКР.

СКР сцвярджае, што пераслед прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена МКС носіць загадзя незаконны характар, бо падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці не маецца.

Між тым, галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан заявіў, што выдадзены ў Гаазе ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна зʼяўляецца пажыццёвым.

«Людзі, дзе б яны ні былі, павінны разумець, што ёсць закон і што з уладай прыходзіць адказнасць. Для ваенных злачынстваў няма тэрміну даўніны», — заявіў ён у эфіры BBC Radio 4.

Па словах Хана, ордар на арышт могуць адклікаць толькі ў тым выпадку, калі Пуцін паўстане перад судом і суддзі закрыюць справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
30
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Bhagawan/адказаць/
20.03.2023
Jak heta ŭvohule razumieć?
0
Петр/адказаць/
20.03.2023
Так дроны ж разлетались. Боится гаагский преступник.
0
Не поможет/адказаць/
20.03.2023
В глазах рядовых россиян, исповедующих рашизм, надо выглядеть мачо...., но, не поможет.
Наш тоже, то девок на бахче лапает, то треники на подтяжках носит, то в майке алкоголичке учит жизни весь мир, а как был никем за пределами Александрии, так таким и помрёт. Хотя, наработал на почётное место на скамье подсудимых рядом с кремлёвским окурком.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031