Знайсці
20.03.2023 / 18:597РусŁacБел

Дзе цяпер вядомы спартовы каментатар Навіцкі

Голас Уладзіміра Навіцкага ведае кожны беларус, які больш-менш сачыў за спортам у апошнія гадоў 30. Чым цяпер займаецца самы славуты з каментатараў на беларускім спартовым тэлебачанні?

Уладзімір Навіцкі. Фота: sb.by

Уладзімір Навіцкі трапіў у спартовую журналістыку яшчэ ў канцы 70-х і заставаўся ў прафесіі 38 гадоў. За гэты час харызматычны Навіцкі, інжынер па адукацыі, папрацаваў на трынаццаці Алімпіядах, чэмпіянатах свету па футболе і хакею і безлічы іншых вялікіх турніраў.

Дзеля прафесіі Навіцкі за некалькі месяцаў вывучыў беларускую мову і каментаваў спорт у тым ліку па-беларуску. Але ў той жа час яго, напрыклад, аднойчы абвінавацілі ў даносніцтве.

Бліжэй да канца 2010-х за Мэтрам, як называлі гэтага каментатара, сталі заўважаць агаворкі. Напрыклад, ён мог распавесці гледачам пра хакеістаў, якія чамусьці выходзяць на футбольнае поле, ці пра футбаліста, які нібыта гуляе ў матчы, хаця насамрэч ён спакойна сядзеў на лаве запасных. Тым не менш, да Навіцкага і яго працы ставіліся з павагай.

У 2019-м 65-гадовы каментатар пайшоў на пенсію. Чым ён займаўся пасля?

Як стала вядома «Нашай Ніве», Навіцкі доўга змагаўся з цяжкай хваробай. Далей знакаміты каментатар спрабаваў вярнуцца на «Беларусь 5», але не змог дамовіцца пра гэта з кіраўніцтвам канала.

Аднак і ў такой сітуацыі каментатар не застаўся без працы. Навіцкі мае даўнюю любоў да беларускага пляжнага футбола, і цяпер, на пенсіі, ён працягнуў каментаваць пляжнафутбольныя гульні на жыва. Таксама ён член выканкама федэрацыі пляжнага футбола Беларусі, і 17 сакавіка яго туды перавыбралі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

25 цытат, перлаў і афарызмаў ад Уладзіміра Навіцкага

Двайное жыццё прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага

«Ганаруся, што мой сын — Сцёпа». Аляксандр Пуціла — пра «найгоршага» міністра спорту, баязлівых спартоўцаў і дынастыю Азаронкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
прол/адказаць/
20.03.2023
"Дзе бягуць нашыя кенійцы? Не бачу нашых кенійцаў!")))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
21.03.2023
Валенты

Какого футбола?Волейбола
22.03.2023
Адкрыццё Алімпіяды (якой? не ўзгадаю), паказваюць Б.Гейтса крупным планам на VIPтрыбуне. Навіцкі: „Вось нейкі выпадковы твар патрапіў у аб'ектыў”.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера