Знайсці
20.03.2023 / 21:16РусŁacБел

Еўрапейскі саюз узгадніў пастаўку Украіне мільёна артылерыйскіх боепрыпасаў цягам года

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі пастаўку Украіне мільёна артылерыйскіх боепрыпасаў на працягу найбліжэйшых 12 месяцаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, які назваў гэта «гістарычным рашэннем».

Фота: AP

Згодна з планам, прадстаўленым Барэлем, краіны ЕС павінны «забяспечыць неадкладную дастаўку» Украіне «вялікай колькасці» боепрыпасаў, сярод якіх 155-міліметровыя артылерыйскія снарады з наяўных запасаў або з тых, «якія чакаюць замоў».

На рэалізацыю плана будзе выдзелена два мільярды еўра. 

Акрамя таго, члены ЕС дамовіліся аб стварэнні камісіі па нарошчванні вытворчых магутнасцяў абароннай прамысловасці.

Рашэнне Еўрасаюза вітаў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Сёння 17 дзяржаў — членаў ЕС і Нарвегія падпісалі пагадненне аб сумесных закупках боепрыпасаў для Украіны і сваіх нацыянальных запасаў. Я вітаю гэты стратэгічны крок, які наблізіць нашу перамогу», — напісаў ён у твітары.

Кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў раней казаў, што Кіеву тэрмінова патрэбныя артылерыйскія боепрыпасы ў вялікай колькасці. Паводле яго ацэнкі, прапановы ЕС па выкарыстанні 1 мільярда долараў на закупку снарадаў будзе недастаткова.

Чытайце таксама:

Міністры замежных спраў ЕС дасягнулі згоды па пастаўцы боепрыпасаў Украіне

Украіна будзе мець толькі адну спробу для вялікага контрнаступлення — прэзідэнт Чэхіі

ЗША хуткімі тэмпамі рыхтуюць Украіну да вясновага контрнаступлення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера