Знайсці
21.03.2023 / 09:121РусŁacБел

«Гэта ўсё няпраўда. Гэта напаказ». З сайта Крамля выдалілі фрагмент відэа з сустрэчы Пуціна з марыупальцамі

Прэс-служба Крамля перамантавала відэа з паездкі Пуціна ў акупаваны Марыупаль, заўважыў канал «Можем объяснить». З новага запісу знік фрагмент, на якім адна з мясцовых жыхарак крычала пра паказуху.

Пуцін прыехаў у акупаваны Марыупаль ноччу 19 сакавіка. Скрын відэа

Першапачатковае відэа, апублікаванае на сайце Крамля ў нядзелю, доўжылася 27 хвілін 8 секунд. Скандальны момант адбыўся на адметцы 22:30. Адразу пасля размовы з віцэ-прэмʼерам Маратам Хуснуліным прэзідэнт Расіі падыходзіць да мясцовых жыхароў. Тыя не вераць у прыезд Пуціна, адзін з іх кажа: «Я нават не чакаў». Пуцін адказвае: «Такая праца». І ў гэты момант невядомая жанчына крычыць: «Гэта ўсё няпраўда! Гэта ўсё напаказ!». Пасля гэтага Хуснулін пачынае збянтэжана ўсміхацца, а ахова Пуціна азіраецца па баках.

Новая версія відэазапісу доўжыцца 30 хвілін 52 секунды і значна перамантаваная.

Выкрык невядомай жанчыны выдалены.

Пра паказуху жыхары Марыупаля пісалі і ў гарадскіх чатах. Паводле іх, Пуцін наведаў адзіны адбудаваны гарадскі мікрараён — «Неўскі». Гэта абурыла людзей. «Шкада, што ён да нашага дома не падʼехаў, левы бераг, плошча! Без вокнаў, без дзвярэй, без гарачай вады і ацяплення. Пагаварыў бы з мясцовымі жыхарамі», — абураліся марыупальцы.

Чытайце таксама:

«Мы засталіся без нічога», але «дзякуй вам за перамогу», «гэта куточак раю». Як Пуцін сустрэўся з марыупальцамі ВІДЭА

«Гэта ўсё няпраўда! Гэта напаказ!» Нейкая жанчына выгукнула гэтыя словы падчас начной сустрэчы Пуціна з марыупальцамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
21.03.2023
Слышен в передачах Киселёва и Зарубина. Раздаётся женский крик и тут же во двор начинают въезжать джипы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930