Знайсці
21.03.2023 / 09:42РусŁacБел

Мінабароны Украіны паведаміла пра знішчэнне крылатых ракет на поўначы Крыма пры іх перавозцы

Крылатыя ракеты «Калібр-КН» знішчылі ў Джанкоі падчас іх транспарціроўкі на базу Чарнаморскага флоту РФ.

Міністэрства абароны Украіны заявіла 20 сакавіка, што ў выніку выбуху ў Джанкоі на поўначы Крымскага паўвострава былі знішчаныя расійскія крылатыя ракеты, прызначаныя для выкарыстання Чарнаморскім флотам РФ.

«Выбух у горадзе Джанкой на поўначы часова акупаванага Крыма знішчыў расійскія крылатыя ракеты «Калібр-КН« пры іх перавозцы па чыгунцы», — заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі.

У паведамленні гаворыцца, што ракеты, прызначаныя для запуску з надводных караблёў Чарнаморскага флоту РФ, маюць далёкасць дзеяння больш за 2500 кіламетраў на сушы і 375 кіламетраў на моры.

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Ігар Івін заявіў, што горад падвергся нападу беспілотнікаў, у выніку абстрэлу 33-гадовы мужчына атрымаў асколачнае раненне. Ён быў шпіталізаваны, яго стан ацэньваецца як стабільны.

У выніку атакі загарэліся дом, школа і прадуктовая крама, былі пашкоджаныя электрасеткі.

Чытайце таксама: 

Украінскія беспілотнікі атакавалі Джанкой — важны транспартны вузел на поўначы Крыма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера