Знайсці
21.03.2023 / 09:581РусŁacБел

Кіраўніка японскай грамадскай арганізацыі абвінавацілі ў незаконным спрыянні трансплантацыі органаў суайчыннікам у Беларусі

Дырэктара японскай Асацыяцыі пацыентаў з цяжкімі захворваннямі Хірамічы Кікучы абвінавачваюць у незаконным спрыянні перасадцы органаў рэцыпіентам з Японіі, якім былі зробленыя аперацыі ў Беларусі, паведаміла 20 сакавіка японскае інфармагенцтва «Кіёда Цусін», звярнуў увагу «Позірк».

Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Лёс гэтага пацыента невядомы

Са спасылкай на абвінаваўчае заключэнне адзначаецца, што ад двух японцаў, якіх пасля адправілі на аперацыю ў Беларусь, гэтая некамерцыйная арганізацыя атрымала 51,5 мільёна іен (390 тысячаў даляраў). Аднаму з пацыентаў патрабавалася перасадка ныркі (яго аперыравалі ў ліпені 2022 года), іншаму — печані (у лютым 2022 года). Апошні, паводле інфармацыі журналістаў, пазней памёр.

25 лютага 2022 года падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі яго дырэктар Алег Румо заявіў, што «вялікая колькасць пацыентаў з розных куткоў свету, не толькі з постсавецкай прасторы, але нават з такіх высокатэхналагічных краін, як Ізраіль альбо Японія, прыязджаюць да нас на лячэнне».

Чытайце таксама:

Два японцы памерлі пасля трансплантацыі органаў у Беларусі. У Японіі завялі крымінальную справу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
21.03.2023
Огромное количество пациентов из разных уголков мира едут к Лукашенко за дешёвыми органами беларусов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера