Знайсці
21.03.2023 / 13:5412РусŁacБел

«У чалавека вельмі дзіўны парык, ён кідаецца ў вочы» — Азараў пра гродзенскага «тэрарыста»

Кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў пракаментаваў «Радыё Свабода» відэа на тэлеканале «Беларусь-1» пра нібыта ліквідацыю ў Гродне «тэрарыста».

«У чалавека вельмі дзіўны парык, ён кідаецца ў вочы, і адразу зразумела, што гэта парык.

З яго словаў, аператыўная здымка робіцца не так.

«Як правіла, здымаюць здалёк, а тут камера хіба што не да твару прыстаўленая. Нібыта нехта ідзе побач і здымае. Усё рабілася на вельмі блізкай адлегласці, такога не бывае. І калі з машыны вылазіць, то буйным планам усё», — заўважае Азараў.

Ён разважае, што кватэру маглі разграміць дзеля такой справы.

«У МУС нічога не ведаюць пра гэтую справу. Гэта дзіўна, бо ў такіх выпадках па краіне абвяшчаюць план перахопу, антытэрор, ідзе ўзмацненне, усе са зброяй сядзяць і чакаюць. А тут жа цішыня і спакой, нібыта знялі фільм і з'ехалі проста», — дадаў былы беларускі сілавік.

Чытайце таксама:

У Гродне быў забіты чалавек з падробным расійскім пашпартам — дзяржСМІ

Кадэбісты застрэлілі грамадзяніна адной з краін ЕС? З чым звязаны рэжым маўчання пра стральбу ў Гродне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
кижж/адказаць/
21.03.2023
За 27 лет постановок от силовых структур было сотни.
0
Комарово/адказаць/
21.03.2023
Называется привет от Эдиты Пьехи. В реале такого мужика найти практически нереально, на дворе 2023, а не 1986. Но по другому грим не создашь. А в коробке я так понимаю выбухоўка?  
0
Градация/адказаць/
21.03.2023
Комарово, видать, делали по методичке из СССР. Других методичек у нас для вас нет ))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера