Знайсці
21.03.2023 / 19:5526РусŁacБел

«Байпол» лічыць падзеі ў Гродне інсцэніроўкай. І называе імя меркаванага «тэрарыста»

«Байпол» выказаўся адносна афіцыйнай версіі ліквідацыі «тэрарыста» ў Гродне, назваў гэта пастаноўкай і нават назваў імя меркаванага выканаўцы галоўнай ролі.

«Байпол» лічыць, што адзіная праўда, якую сказаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, расказваючы пра нібыта ліквідацыю 19 сакавіка ў Гродне па вуліцы Курчатава грамадзяніна Расіі Аляксея Ламакіна, які задумваў здзяйсненне тэрарыстычных актаў — гэта тое, што пашпарт грамадзяніна Расіі з'яўляецца падробленым.

Сам «Байпол» у ходзе правядзення праверкі нібыта атрымаў ад удзельнікаў плана «Перамога» аператыўную інфармацыю аб тым, што ніякага тэрарыста не існавала, а ўсе датычныя яго мерапрыемствы з боку КДБ — пастаноўка. Пры гэтым байполаўцы нават называюць асобу, якая меркавана грала ў гэтай пастаноўцы галоўную ролю, і нібыта прымяняючы баявую гранату, загінула ў ходзе штурму.

Паводле «Байпола», гэтым чалавекам мог быць дзейны супрацоўнік КДБ Аляксей Мікалаевіч Захараў, 18.04.1981 г. н., ураджэнец Гарадка Віцебскай вобласці. Ён нібыта праходзіць службу ў аператыўна-пошукавым аддзеле УКДБ па Віцебскай вобласці ў службе вонкавага назірання.

Гэтая інсцэніроўка, як сцвярджае «Байпол», праведзеная напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка з мэтай застрашвання беларусаў, якія працягваюць змагацца з рэжымам, а таксама для падняцця аўтарытэту КДБ перад Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

У Гродне быў забіты чалавек з падробным расійскім пашпартам — дзяржСМІ

«У чалавека вельмі дзіўны парык, ён кідаецца ў вочы» — Азараў пра гродзенскага «тэрарыста»

ДзяржСМІ паказалі падроблены пашпарт забітага ў Гродне. Распавядаем, каму ён належаў і як робяцца такія дакументы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
86
Панылы сорам
12
Ха-ха
80
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
16
1
даведка/адказаць/
22.03.2023
Захаров из витебского УКГБ привлечён ввиду того, что их экс-начальник возглавил УКГБ по Гродненской области.
1
Valadzimir/адказаць/
23.03.2023
Калі прыглядзецца, можна заўважыць, што ў гэтых дзьвух яўна розная форма носа. 
0
трагикомедия/адказаць/
23.03.2023
Kotya, псик
сегодня смешно, а завтра слез 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930