Знайсці
21.03.2023 / 20:171РусŁacБел

«Усе сілавыя ведамствы выконваюць паліцэйскія функцыі, а Лукашэнка захоўвае над імі поўны кантроль». Выйшаў даклад Дзярждэпартамэнта ЗША па сітуацыі ў Беларусі

Лукашэнка «умацаваў сваю ўладу над усімі інстытутамі і падарваў вяршэнства закона аўтарытарнымі метадамі, у тым ліку фальсіфікацыяй вынікаў выбараў і прыняццем адвольных указаў», сказана ў дакладзе Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША аб парушэнні правоў чалавека.

Даклад Дзярждэпартамента ЗША аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі — адзін з найбольш аб’ёмных сярод усіх апублікаваных Дзярждэпартаментам дакументаў падобнага кшталту. Ён уключае сем раздзелаў, у кожным з якіх ёсць па некалькі пунктаў.

Амерыканскі федэральны орган нагадаў, што выбарчыя кампаніі і працэдуры волевыяўлененя грамадзян з 1994 года прызнаюцца «несвабоднымі і несправядлівымі», у тым ліку прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе і канстытуцыйны рэферэндум у 2022-м.

У Беларусі «агенты ўлады» здзяйсняюць забойствы, а ўзбуджэнне крымінальных спраў залежыць ад Следчага камітэта, «які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту», падкрэсліў Дзярждэпартамент.

Усе сілавыя ведамствы, адзначана ў дакладзе, выконваюць «паліцэйскія функцыі», а Лукашэнка «захоўвае над імі поўны кантроль». Сілавікі «агрэсіўна, наўмысна і сістэматычна здзяйсняюць шматлікія парушэнні», каб «здушыць палітычнае іншадумства і правы чалавека».

Дзярждэпартамент апелюе да «дакладных паведамленняў» пра «незаконныя або адвольныя забойствы, катаванні або жорсткае, бесчалавечнае, зняважлівае для годнасці абыходжанне з боку сілавікоў». У дакладзе гаворыцца пра небяспечныя для жыцця ўмовы ўтрымання ў турмах, адвольныя арышты і затрыманні, «сурʼёзныя праблемы» з незалежнасцю судовай улады, саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны ды іншае.

У дакуменце падрабязна выкладзеная інфармацыя пра закрыццё недзяржаўных арганізацый, ціск і пераслед журналістаў, цэнзуру, спробы афіцыйных уладаў «караць членаў семʼяў за меркаваныя правапарушэнні з боку іх сваякоў».

«Улады прымянялі гвалт або пагрозы гвалтам у дачыненні да асобаў у іншых краінах, у тым ліку для прымушэння іх да вяртання ў краіну — у мэтах палітычнага матываванага пакарання», — гаворыцца ў дакладзе.

Дзярждэпартамэнт перакананы, што прадстаўнікі ўладаў на ўсіх узроўнях «дзейнічалі беспакарана» паводле ўказання Лукашэнкі. Пры гэтым, «як правіла, не рабілася ніякіх крокаў для судовага пераследу або пакарання службовых асоб ва ўрадзе або сілавых структурах, якія парушылі правы чалавека».

Чытайце таксама:

«Важна, каб працэс быў запушчаны». Вячорка — пра выдачу ордара на арышт Лукашэнкі

ААН прызнала, што ў Беларусі пасля выбараў былі ў тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Студент/адказаць/
22.03.2023
Да здравствует Госдеп США, самый честный и справедливый Госдеп в мире!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930