Выручка ад размяшчэння турыстаў у беларускіх гатэлях за год вырасла
Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў у гатэлях Беларусі, у 2022 годзе склала 261,3 млн рублёў (99,7 млн даляраў па сярэднім курсе Нацбанка за год). Пра гэта сведчаць апублікаваныя 21 сакавіка звесткі Белстата.
Фота ілюстрацыйнае
Заўвага: першапачаткова на сайце Белстата была апублікавана памылковая лічба пра 1,5 млрд рублёў выручкі за 2021 год. Пазней яе паправілі — на 190,7 млн рублёў (такую ж лічбу афіцыйныя органы прыводзілі ў ранейшых справаздачах).
Выручка ад размяшчэння ў гатэлях беларускіх грамадзян склала 104,7 млн рублёў, іншаземцаў — 156,6 млн.
У параўнанні з 2021 годам выручка вырасла — год таму яна была на ўзроўні 190,7 млн рублёў. Іншаземцы тады забяспечылі прыток 96,6 млн рублёў, на беларусаў прыпала 94,1 млн выручкі.
Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў не ў гатэлях, а ў іншых памяшканнях, у 2022 годзе склала 57,6 млн рублёў (20,9 млн даляраў). У 2021 годзе яна была ў памеры 63,2 млн рублёў (25 млн даляраў).
Чытайце таксама:
Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм





