Знайсці
21.03.2023 / 22:15РусŁacБел

Палякі баяцца, што аднаўленне прамых авіязносін паміж Тэгеранам і Мінскам робіцца для дастаўкі мігрантаў

Дзяржсакратар канцылярыі прэм'ера Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што маршрут нелегальнай міграцыі з Беларусі на Захад застаецца актыўным. Расія і Беларусь, маўляў, працягваюць весці гібрыдную аперацыю, накіраваную на дэстабілізацыю Еўропы, і анансаванае аднаўленне паветраных зносін паміж Мінскам і Тэгеранам мае гэтаму спрыяць.

Фота: gov.pl

Жарын звярнуў увагу на тое, што беларускія праўладныя СМІ цяпер анансуюць адкрыццё новых авіязносін Тэгерана і Мінска, а да таго ж іранскія авіякампаніі будуць выконваць больш рэйсаў у Расію.

Звяртаючы ўвагу на тое, што рашэнні былі прынятыя пасля візіту Лукашэнкі ў Тэгеран, польскі чыноўнік кваліфікуе іх як спробу запусціць новыя міграцыйныя працэсы і прывесці да актывізацыі гібрыднай аперацыі з выкарыстаннем мігрантаў.

Паводле яго, Расія ўжо шмат гадоў выкарыстоўвае міграцыйны ціск для дзеянняў супраць розных краін Еўропы. Гэтыя расійскія стратэгі разглядаюць як адзін з інструментаў неваеннай дзяржаўнай агрэсіі.

Чытайце таксама:

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Самалёт з Мінска ў Тэгеран будзе лётаць два разы на тыдзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера