Знайсці
21.03.2023 / 23:493РусŁacБел

У Мінску дзве дзяўчынкі ўгрузлі па пояс у гразь

Супрацоўнікі мінскай службы МНС мусілі выязджаць ратаваць дзвюх малых дзяўчынак, якія ўгразлі па пояс у мяккім грунце і самі не маглі з яго вылезці. Падрабязнасці здарэння расказалі ў прэс-службе МНС.

Фота: mchs.gov.by

У аўторак, 21 сакавіка, каля 15.04 відавочца патэлефанаваў на нумар 112. Ён сказаў, што дзеці загразлі па вуліцы Прушынскіх. На месца здарэння аператыўна прыехалі ратавальнікі.

Высветлілася, што дзве дзяўчынкі 2013 і 2014 гадоў нараджэння гулялі і па неасцярожнасці ўгразлі ў мяккім грунце па пояс. Да моманту прыезду супрацоўнікаў МНС дзяўчынак утрымлівала сямейная пара, якая іх і знайшла.

Ратавальнікі і відавочцы з дапамогай ратавальнага абсталявання дасталі дзяцей з гразевай пасткі. Іх перадалі лекарам хуткай дапамогі, якая прыехала на месца. Пасля агляду медыкамі дзеці былі дастаўленыя ў бальніцу з гіпатэрміяй (пераахаладжэннем).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Анатоль Грязяу/адказаць/
22.03.2023
На столичной улице дети по пояс вязнут в нечистотах.. Страна для жизни?
2
Дизайнер дурак /адказаць/
22.03.2023
пришла расеюшка, устречайте! там такое за МКАДОМ повсеместно. 
0
циник/адказаць/
22.03.2023
Свинарник, вездк грязь, пыль, вонь
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829