МВФ папярэдне дамовіўся з Украінай аб крэдытах на $15,6 мільярда
Міжнародны валютны фонд заявіў, што дасягнуў пагаднення з украінскімі ўладамі аб крэдытах на агульную суму каля 15,6 млрд даляраў для падтрымкі аднаўлення эканомікі краіны.
«Акрамя жахлівых гуманітарных страт, уварванне Расіі ва Украіну працягвае аказваць разбуральнае ўздзеянне на эканоміку», — сказаў кіраўнік місіі МВФ ва Украіне Гэвін Грэй.
План, разлічаны на чатыры гады, павінен быць ухвалены Радай дырэктараў МВФ. Чакаецца, што гэтае пытанне разгледзяць найбліжэйшым часам.
У мінулым годзе эканамічная актыўнасць ва Украіне скарацілася на 30%, і фонд прагназуе, што ўкраінская эканоміка будзе павольна аднаўляцца пасля сур'ёзнай шкоды, нанесенай крытычнай інфраструктуры ў выніку вайны, сказаў Грэй.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Ліліта Озалыня — зорка «Доўгай дарогі ў дзюнах»
 4
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі
 5
Гурт ŠUMA прадставіў сваю версію «Купалінкі» і абвясціў конкурс рэміксаў на яе з важкім прызам
 4
Слонімскага праграміста асудзілі да двух з паловай гадоў «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку
 1
У Расіі — масавае атручэнне сідрам. 16 чалавек памерлі
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера