Знайсці
22.03.2023 / 09:1922РусŁacБел

10 фактаў пра Хатынь, якія мусіць ведаць кожны

У лёсе Хатыні, што між Лагойскам і Плешчаніцамі, спаленай з людзьмі 22 сакавіка 1943, адбілася трагедыя некалькіх соцень беларускіх вёсак. Сёння — 80-я ўгодкі хатынскай трагедыі.

Фота: wikimedia.org

Нават само слова Хатынь зрабілася назоўным.

1. Так помсцілі за алімпійскага чэмпіёна

21 сакавіка 1943 на аўтадарозе Лагойск — Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону 118 паліцэйскага ахоўнага батальёна. Адным з забітых быў гаўптман Ганс Вёльке — чэмпіён берлінскай Алімпіяды 1936 года, якога асабіста ведаў Гітлер.

На наступны дзень, агледзеўшы месца партызанскай засады, немцы па слядах выйшлі да вёскі Хатынь.

У карнай акцыі ўдзельнічаў паліцэйскі батальён і падраздзяленне Оскара Дырлівангера.

Сапраўды, змучаныя маразамі партызаны, нягледзячы на забарону камандавання спыняцца ў населеных пунктах, начавалі ў суседняй Хатыні. Пабачыўшы, што немцы і паліцаі акружаюць вёску, яны сышлі ў лес. Фашысты стралялі па іх, але з вялікай адлегласці не трапілі. За партызанскую акцыю вырашана было пакараць жыхароў Хатыні.

2. 149 чалавек, з іх 75 — дзеці,

загінулі ў Хатыні. Ад вёскі засталося папялішча — карнікі спалілі ўсе 26 хат з будынкамі. Людзей загналі ў калгаснае гумно і падпалілі. Па тых, хто спрабаваў вырвацца з агню, стралялі.

Хатынь была вёска каталіцкая. Таму і імёны ў людзей былі: Петрунэля, Рэгіна, Юзэфа…

3. Пяцёра дзяцей уратавалася

Трое з іх — 13-гадовы Валодзя і 9-гадовая Соня Яскевічы, і 13-гадовы Саша Жалабковіч — здолелі схавацца ў вёсцы і не трапілі ў гумно, дзе згарэлі іх родныя. Пасля вайны яны раслі ў Плешчаніцкім дзіцячым доме.

Аляксандр Жалабковіч скончыў вайсковую вучэльню, служыў, выйшаў у адстаўку падпалкоўнікам. Ён памёр у 1994. Уладзімір Яскевіч працаваў на Мінскім аўтазаводзе, на пенсіі жыў у суседняй з Хатынню вёсцы Казыры. Яго не стала ў 2008. Сястра працавала на пошце, цяпер на пенсіі, жыве ў Мінску.

Яшчэ двое дзяцей выжыла ў ахопленым полымем гумне: 7-гадовы Віктар Жалабковіч і 12-гадовы Антось Бараноўскі. Малы Віця апынуўся пад целам маці і не згарэў, а Антось спрабаваў выскачыць з агню і быў паранены ў нагу. Карнікі палічылі яго мёртвым. Віктар стаў інжынерам-станкабудаўніком, не перажыў пандэміі кавіду. Антон трагічна загінуў у 1969 годзе ў Арэнбургу, куды паехаў працаваць: у інтэрнаце, дзе ён жыў, ноччу ўспыхнуў пажар.

Яшчэ дзве дзяўчыны, Юлія Клімовіч і Марыя Федаровіч, выпаўзлі з агню і дабраліся да лесу. Іх падабралі суседзі з вёскі Хварасцені. Але праз нядоўгі час фашысты спалілі з людзьмі і Хварасцені…

4. Язэп Камінскі

Адзіны дарослы хатынец, які здолеў уратавацца — Язэп Камінскі, 56-гадовы вясковы каваль. Афіцыйная версія кажа, што Камінскі апрытомнеў сярод абгарэлых целаў аднавяскоўцаў познім вечарам, калі карнікі з’ехалі. Ёсць і іншая версія, якую таксама агучваў Камінскі: напярэдадні партызаны загадалі яму зарэзаць авечку і, каб яе абсмаліць, ён пайшоў у лес па галлё. Якраз тады ў Хатынь увайшлі карнікі. Як бы там ні было, у агні Камінскі страціў сям'ю, яго 15-гадовы сын Адам сканаў ад апёкаў і ранення. Помнік Няскоранаму Чалавеку — цэнтр хатынскага мемарыяла — гэта выява Камінскага з сынам на руках.

Пасля вайны Камінскі жыў у вёсцы Казыры, другі раз жаніўся. Памёр у 86-гадовым веку.

5. Кат Хатыні 30 гадоў лічыўся ветэранам

Аперацыяй у Хатыні фактычна камандаваў Рыгор Васюра — начальнік штаба 118 паліцэйскага ахоўнага батальёна. Старшы лейтэнант Чырвонай арміі, ён трапіў у палон і перайшоў на нямецкую службу. (118 батальён фарміраваўся з ліку савецкіх ваеннапалонных, якія апынуліся ў Кіеўскім катле.)

Хатынь — не адзіная вёска, у знішчэнні якой удзельнічаў Васюра. Пад канец вайны ён перайшоў з паліцыі ў грэнадзёрскую дывізію СС, адступіў з ёй у Францыю. Пасля вяртання ў СССР Васюра здолеў схаваць інфармацыю пра ўдзел у карных акцыях: атрымаў турэмны тэрмін за палон, але ў 1955-м быў амніставаны. 30 гадоў ён жыў у Кіеўскай вобласці, лічыўся ветэранам вайны. Яго штогод віншавалі піянеры 9 Мая, ён выступаў у школах.

Можа, яму б удалося назаўсёды схаваць сапраўдную біяграфію, але ў 1985 годзе Васюра запатрабаваў ордэн Айчыннай вайны. Падчас афармлення дакументаў давялося ўзняць архівы… Усплылі і паказанні ўзводнага 118 батальёна Васіля Мялешкі, расстралянага ў 1975-м. Васюру арыштавалі і асудзілі да найвышэйшай меры пакарання.

6. «Карнікі»

Спаленне Хатыні стала асновай для каласальнай па мастацкай сіле аповесці Алеся Адамовіча «Карнікі» (1979). Пад змененымі імёнамі катаў лёгка пазнаюцца сапраўдныя ўдзельнікі — Васюра, Мялешка, камандзір батальёна Кёрнэр. На аснове твораў Адамовіча рэжысёр Элем Клімаў зняў фільм «Ідзі і глядзі».

7. Званы Хатыні

Да 1964 на месцы спаленай вёскі стаяў сціплы абеліск. Пасля там паставілі таксама досыць тыповую скульптуру «Журботная маці». Мемарыял быў адкрыты ў 1969 годзе.

Яго стварылі чатыры беларускія творцы: скульптар Сяргей Селіханаў і архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч і Леанід Левін. Паводле іх успамінаў, ідэя змясціць на слупах, што сімвалізуюць коміны спаленых хат, званы нарадзілася проста ў Хатыні, калі сярод нямой цішыні заспяваў жаўрук. 

На доўгія гады Хатынскі мемарыял стаў сумнай візітоўкай Беларусі.

8. Хатынь і Катынь

Некаторыя даследчыкі лічаць, што выбар менавіта Хатыні ў якасці сімвалічнага месца для мемарыяла па ўсіх спаленых у Беларусі вёсках быў абумоўлены сугучнасцю назвы з Катынню — месца, дзе ў 1940 НКВД расстраляла польскіх ваеннапалонных. Упершыню пра гэта напісала газета Daily Telegraph у 1974, падчас візіту ў СССР прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана і наведвання ім Хатыні.

9. 433 вёскі

былі знішчаныя фашыстамі разам з жыхарамі ў Беларусі і адноўленыя пасля вайны. 186 так і не аднавіліся.

10. 36 мільёнаў чалавек

наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь» за 49 гадоў.

…Захаваліся старыя хатынскія могілкі. Зайдзіце на іх, калі будзеце ў мемарыяле. Там спачываюць людзі, якія прынялі такую пакутніцкую смерць.

Архіўны тэкст

Адзін з помнікаў на старых хатынскіх могілках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
141
Абуральна
10
0
истина/адказаць/
23.03.2023
Глеб Жэглоў
Судебное расследование времён СССР? Ну не смешите. У них по судебным расследованиям и в Курапатах расстреливали одни немцы, и в Катыни польских офицеров расстреливали нацисты. И тоже со свидетелями и со всеми показаниями. Уже все современные историки знают насколько была искажена история ВОВ комуняцкой историографией и сколько было создано мифов. Именно поэтому всегда опираются на немецкие архивные документы. Немцы в подлогах замечены не были, в отличие от комуняк. Если сжигали жителей, то так записывали, а если были партизаны и бой с ним, то всё фиксировали. Я вам дал источник на немецкие документы по Хатыни, изучайте. 
1
Федзя./адказаць/
23.03.2023
Ну наконец у беларусов приходит понимание, кто их главный враг.
0
Глеб Жэглоў/адказаць/
24.03.2023
истина, ...чытайце артыкул Глазкова, там пра гэта ўсё выкладзена. Адзначу, што і ў часы СССР сьведкі давалі паказаньні такія, якія адпавядалі таму, чаму яны і былі сьведкамі. Дасьледваліся і савецкія і нямецкія архівы, дапытываліся былыя паліцэйскія 118 батальона, якіх этапавалі з мест лішэнія свабоды, дапытываліся астаўшыяся ў жывых жыхары Хатыні. Якая разніца ў якія часы яны давалі паказаньні-СССР ці не СССР, паказаньні і архіўныя запісы ад гэтага не мяняюцца і іх інфарматыўнасьць так сама. Нездарама пасьля суда над Васюрай Першыя сакратары ЦК кампартый БССР і УССР Сьлюнькоў і Шчарбіцкі дамовіліся скрыць ад людзей дэталі гэтай крымінальнай справы, а віну публічна ўскласьці на "бандэраўцаў". Тэй міт, што "Хатынь спалілі бандэоаўцы" нарадзіўся менавіта пасьля гэтага Трыбуналу, каб скрыць ісціны склад 118 батальону.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930