Знайсці
22.03.2023 / 10:22РусŁacБел

Тры чалавекі загінулі ў Кіеўскай вобласці ў выніку начной атакі дронаў

У выніку начной атакі дронамі ў Кіеўскай вобласці пашкоджаны цывільны аб'ект, цяпер вядома пра траіх загінулых і семярых параненых, інфармацыя ўдакладняецца, паведамляе абласная ваенная адміністрацыя ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: State Emergency Service of Ukraine

Гаворка ідзе пра горад Ржышчаў у Кіеўскай вобласці, паведамляецца аб разбурэнні двух інтэрнатаў і адміністрацыйнага будынка. На месцы працуюць паліцыя, ратавальнікі і іншыя экстранныя службы, пацярпелым аказваецца дапамога, заявілі ў адміністрацыі. Пажар лакалізаваны.

Раней кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко паведамляў, што ўсе цэлі, выяўленыя ноччу ў паветранай прасторы вакол горада, былі знішчаны. Паводле папярэдніх звестак, Кіеўскую вобласць і іншыя рэгіёны Украіны атакавалі расійскія дроны. Украінскі Генштаб заявіў, што ўсяго быў запушчаны 21 беспілотнік, 16 з іх было збіта.

У Адэсе напярэдадні вечарам ракета трапіла ў жылы дом. Паветраныя сілы Украіны заявілі, што СПА збіла над Адэскай вобласцю дзве авіяцыйныя ракеты Х-59, выпушчаныя расійскімі знішчальнікамі. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак паведамляў, што быў пашкоджаны трохпавярховы дом на тэрыторыі манастыра.

Чытайце таксама:

Губернатар акупаванага Севастопаля паведаміў пра атаку «надводных беспілотнікаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031