Знайсці
22.03.2023 / 11:24РусŁacБел

«Сталінская сістэма такіх не ломіць». Лідара АГП Мікалая Казлова кінулі ў карцар

Апошнія навіны пра Мікалая Казлова напісаў у сваім фэйсбуку Анатоль Лябедзька.

«Адразу пасля выхаду з каранціна лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова кінулі ў карцар. Там ён прабудзе да 26 сакавіка! Сталінская сістэма адрадзілася ў Беларусі. Але такіх, як Мікола, яна не ломіць, а толькі загартоўвае!» — напісаў ён.

«Турмы, калоніі, следчыя ізалятары — гэта лінія фронту, на якой працягваюць змаганне нашы сябры, браты, сёстры, родныя і блізкія нам людзі! І гэта нават не батальён, не полк, а цэлая армія нескароных і мужных!» — дадаў Анатоль Лябедзька.

Мікалай Казлоў быў у пачатку лістапада асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі за ўдзел разам з калегамі па партыі ў адным з маршаў пратэсту.

Чытайце таксама:

«Я ведаю дакладна, што я буду рэабілітаваны». Моцнае апошняе слова старшыні АГП Мікалая Казлова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031