Член Вярхоўнай Рады Украіны запатрабаваў узмацніць санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі за пераслед Ігара Лосіка
Член Камітэта міжнародных адносін Вярхоўнай Рады Украіны выступіў з заявай, у якой асудзіў пераслед беларускага журналіста і заклікаў да больш рашучых дзеянняў для вызвалення беларускіх палітвязняў.
У фэйсбуку Аляксей Мярэжка напісаў, што «паведамленне пра пагрозу жыццю беларускага журналіста, вязня сумлення Ігара Лосіка ўспрымаецца з абурэннем».
«Зняволенне Ігара Лосіка і яго жонкі Дар’і па беспадстаўных і незаконных рашэннях лукашэнкаўскага суда — адзін з многіх ганебных прыкладаў аўтарытарызму і жорсткасці нелегітымнай беларускай улады. Мы рашуча асуджаем рэпрэсіўна-карны характар беларускай сістэмы! Мы патрабуем выканання ўсіх стандартаў гуманнага стаўлення да палітвязняў у Беларусі!
Заклікаем прэзідэнта і ўрад Украіны працягваць узмацненне санкцыйнага ціску на прадстаўнікоў беларускай улады, датычных да злачынстваў агрэсіі і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі!
Мы заклікаем нашых еўрапейскіх калег аб’яднаць намаганні, каб дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і гарантаваць ім магчымасць пакінуць тэрыторыю гэтай краіны!
Жыве Беларусь!
Слава Україні!»
Чытайце таксама:
Палітзняволены блогер Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі — праваабаронцы






ен пражыў 15 гадоў у беларусі а зараз ненавідзіць беларусаў
Яны прыдумалі адмазу "мы не прызнаем ціханоўскую і супраць санкцыяў супраць таракану, таму што ен тады можа напасці!!"