Знайсці
22.03.2023 / 12:2526РусŁacБел

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску не адбудуцца. Прычына вельмі сур'ёзная

У спявачкі праблемы з галасавымі звязкамі.

Маргарыта Ляўчук

«Сябры, мне вельмі шкада, але мы з вамі не сустрэнемся на канцэртах у Варшаве і Гданьску. Спачатку нейкая пагроза тэракту, а цяпер вось мой голас. Фаніятарка мне забараніла нават размаўляць, не тое што спяваць.

У мяне дыягнаставалі паліп на галасавых звязках. Гэта самы страшны сон вакаліста, у якім ты не можаш спяваць, але ж ён збыўся», — напісала Маргарыта ў сваім фэйсбуку.

«Тыдзень таму я ледзь даспявала свой другі оперны спектакль. Думала, што проста шмат наспявалася і голас вернецца праз пару дзён, а станавілася ўсё толькі горш. Да доктаркі трапіла толькі ўчора, бо чарга і ўсё такое. Яна сказала, што калі я буду маўчаць і рабіць усё тое, што яна гаворыць, можна будзе пазбегнуць аперацыі, але яна нічога не абяцае», — апісвае праблему спявачка.

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалася пасля слоў доктаркі, што ўсё сур’ёзна. Голас — маё жыццё. Гэта траўма, па-першае, псіхалагічная.

Але ж я ў адэкваце, таму ўсё разумею і трымаюся, як магу. Я ўжо наплакалася і насмяялася, бо ў мяне самыя крутыя сябры і блізкія, якія ўжо другі дзень побач, за гэта ім вялікі дзякуй», — дадала яна.

У Гданьску 26 сакавіка Маргарыту заменіць Лявон Вольскі. 

Канцэрт у Варшаве цалкам адменены, тым, хто набыў квіток, вярнуць грошы.

Чытайце таксама:

Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ривердэйл до востребования/адказаць/
23.03.2023
Дзяцелёнхворы, я падрымаю таварыша з бчб лікёраводачнага цэху: ня месца сярод нас, тым хто ўжо мінімум 35 гадоў верыць кожнаму бчб прадажнаму з 1989 года слову. Сазанагаігэтым не бел-чырвона-белым не таварышам, а нe пабаюся нам усім вядомага й цёплага бчб слова, лукашыста. Давайце яднацца вакол былых спявакоў Вялмкага тэатра оперы і балета РБ, якіяідаўно ўжо забыліся, што халодныя клёцкі нельгаіўжываць у Подьшчы за пару дзён да нашага сьвятога сьвята Дзень волі-1918 пад нямецкім салдацкім ботам. Трэба ўжываць халодныя дранікі і лідскае піва. Толькі тады голас спявака і Дзень волі не згубіш.
0
Дохтар/адказаць/
24.03.2023
Ривердэйл до востребования, цяжка апазнаць пацыентаў з гэтай палаты, калі вы памяняецеся піжамамі, але старкова лёгка ідэнтыфікаваць: трызніць аднолькава, без паляпшэння.
0
Ривердэйл до востребования/адказаць/
24.03.2023
Дохтар, Вы, дохтар, і ваш  госпіталь не чакайце ад мяне паляпшэння вашых спадзёў. Захад вам дапаможа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера