Знайсці
22.03.2023 / 12:481РусŁacБел

«Наш сцяг бел-чырвона-белы». Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце

У судзе Астравецкага раёна 16 сакавіка асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у карпаратыўнай суполцы адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якім патлумачыў, што «наш сцяг бел-чырвона-белы», а афіцыйны назваў «усходам сонца над балотам». Павел напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.

Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох год. Мужчына падаў у аблсуд апеляцыйную скаргу на вынесены прысуд.

Чытайце таксама:

У Мазыры прайшлі вобшукі і затрыманні

Выйшаў на волю палітзняволены Раман Агнішчанка

Адвакатку Настассю Лазарэнка будуць судзіць за кансультацыі пад Акрэсціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
24
0
Іншага сцяга няма і ня будзе/адказаць/
22.03.2023
Вецераны вайны, беларускія патрыёты, хадзілі пад гэтым сцягам ў 199-е

https://www.youtube.com/watch?v=6BhumHPQHP0

Мне казалі, што я рускі,
Мне казалі, што паляк,
Але я свой, беларускі!
У руках трымаю сьцяг
Не чырвоны і ня белы,
Сьцяг ня правы і ня левы,
Сьцяг з-пад Воршы, сьцяг наш сьмелы
Сьцяг наш бел-чырвона-белы.



Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930