Знайсці
22.03.2023 / 14:426РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі

Аляксандр Лукашэнка сёння згадаў аб затрыманні ў Польшчы 9 чалавек, уключаючы трох беларусаў, якія, паводле польскага боку, працавалі на расійскія спецслужбы.

Затрыманыя беларусы. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

«Яны [на Захадзе] ўжо адказаць нічым не могуць. Ведаеце, арыштавалі там украінцаў і беларусаў: «О цуды! На Расію працавалі». Украінцы, беларусы і іншыя. Але ніхто нічога не даказвае, ніхто нічога не паказвае, што ж гэта за людзі, якія працавалі на Расію. Шпіёнамі абвясцілі. Усё проста: хочуць абмяняць. Хапаюць людзей, каб прапанаваць Расіі ці Беларусі абмен на кагосьці. Ужо прапаноўвалі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

15 сакавіка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заявіла, што ліквідавала шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была рыхтавацца да дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы.

Сярод іх тры беларусы — 41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
22.03.2023
Ëн і схлусіць, нядорага возьме. Прыкладау́- мора, не, не мора, акіян.
0
Ёсік/адказаць/
22.03.2023
Хлуслівы манюка. Дзень прайшоў дрэнна, калі не зманіў. Здаецца, што ён сам у гэтую бздуру верыць. Таму і яго атачэнне такія ж самыя хлусы, толькі маладзейшыя.
2
Anatol Starkou/адказаць/
22.03.2023
Ягонае атачэнне і падносіць яму гэтую хлусьню. Рыгоравіч: "Што значыць арыштавалі, нашых супрацоўнікаў арыштавалі, хто вінаваты за правал?" КДБ: "Ды што вы, Рыгоравіч, гэта палякі проста так налавілі звычайных турыстаў, а зараз спрабуюць абмяняць на змагароў, верыце?" Рыгоравіч: "Канешне, веру, вы ж самыя вялікія прафэсыяналы, вы ніколі ня хлусіце, ня тое, што беглыя".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера