Знайсці
22.03.2023 / 17:299РусŁacБел

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве 

Сейм Літвы ў першым чытанні прыняў законапраект аб увядзенні абмежаванняў у адказ на ваенную агрэсію Расіі ва Украіне. Некаторыя з іх тычацца і грамадзян Беларусі.

«Цяпер мы вядзём кансультацыі з нашымі партнёрамі і гатовыя для супрацы з заканадаўчай і выканаўчай уладамі, каб разабрацца ў сітуацыі», — кажа дарадца Офіса Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.

Яна лічыць, што законапраект будзе прыняты, бо яго неабходнасць тлумачыцца абаронай нацыянальнай бяспекі Літвы. Задача Офіса, кажа яна, зменшыць наступствы гэтага закона для беларусаў, якія не звязаны з падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і ваеннай агрэсіі ва Украіне.

«Святлана Ціханоўская сёння ўвечары ў Злучаных Штатах Амерыкі мае намер сустрэцца з распрацоўшчыкамі законапраекта, каб былі ўлічаныя нацыянальныя інтарэсы і Літоўскай Рэспублікі, і грамадзян Беларусі», — даводзіць Крысціна Рыхтэр.

Па яе словах, законапраект з нормамі, якія ўшчамляюць інтарэсы грамадзян Беларусі, стаў неспадзяванкай для Офіса. Да яго прыняцця ў першым чытанні ён быў апублікаваны ў прэсе і некаторыя яго палажэнні зазналі змены. Кансультацый з Офісам не было, і ён не ўдзельнічаў у распрацоўцы, адзначае Крысціна Рыхтэр.

«Цяпер на этапе заканатворчасці пастараемся ўключыцца ў працэс, каб патлумачыць літоўскаму боку, што варта падыходзіць да ўвядзення абмежаванняў не па прыкмеце пашпарта, а па прыкметах супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, напрыклад, у пытаннях фінансавай ці іншай яго падтрымкі. Каб выключыць наступствы абмежаванняў для тых людзей, якія ўвесь час існавання рэжыму змагаюцца з ім», — тлумачыць пазіцыю Офіса Рыхтэр.

Яна нагадвае, што ў Літве дзейнічае надзвычайнае становішча, уведзенае ў 2021-м у сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю. І згодна з ім, візавыя абмежаванні ўжо існуюць.

«Для беларусаў, якія маюць гуманітарныя візы і дазволы на жыхарства, нічога не зменіцца. Калі ж ёсць дзейная віза ці дазвол на жыхарства, то будзе магчымасць іх прадаўжэння. Праблемы могуць з'явіцца ў тых, хто прыехаў у Літву па працоўных візах і ў сувязі з рэлакацыяй камерцыйных арганізацый. Пытанні паўстануць таксама ў тых, хто не мае літоўскай візы», — тлумачыць Крысціна Рыхтэр.

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Федзя/адказаць/
23.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Федзя/адказаць/
23.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Пажаданне/адказаць/
23.03.2023
От каб яе першую рад гэты закон
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера