Знайсці
22.03.2023 / 17:429РусŁacБел

Збіраюць грошы на пратэз нагі для беларуса — абаронцы Кіева

Калі Аляксей Назараў страціў нагу падчас бою, то не верыў, што выжыве. Хлопец запісаў апошняе відэа, аднак яму пашчасціла. Аляксей вярнуўся на службу, але, каб працягваць паўнавартасна выконваць свае абавязкі, яму трэба сабраць каля 57 тысяч еўра на сучасны пратэз.

Арганізуе збор на пратэз для Аляксея Назарава журналіст тэлеканала «Белсат» Сяргей Пеляса, робячы гэта па просьбе палка Каліноўскага. Збор вядзецца з дапамогай польскага фонду «Браты».

З лютага 2015 года Аляксей Назараў (пазыўны «Псіхолаг») абараняў Украіну на полі бою. Ён прыехаў ва Украіну ў якасці добраахвотніка, паступіў на службу ў полк «Азоў» з іншымі беларусамі, служыў інструктарам. Скончыў службу пад канец 2016 года. У цывільным жыцці таксама быў звязаны з вайсковай справай. Апошнія гады перад поўнамаштабнай вайной займаўся навучаннем тактычнай падрыхтоўцы цывільнага насельніцтва, рыхтаваў будучую тэрытарыяльную абарону.

З 24 лютага 2022 года Аляксей Назараў разам з іншымі беларускімі ветэранамі, якія раней абаранялі Украіну на Данбасе, вярнуўся ў вайсковыя шыхты. На першым этапе расійскай агрэсіі ён браў удзел у абароне Кіеўскай вобласці ў розных месцах дыслакацыі.

3 сакавіка 2022 года ў адным з баёў «Псіхолагу» фактычна адарвала палову нагі вышэй калена. Ён страціў ніжнюю траціну бядра. Нягледзячы на цяжкую рану і бой, які працягваўся вакол яго, ён сам сабе наклаў турнікеты, каб спыніць кроў, адрэзаў кавалак нагі і запісаў відэазварот. Думаў, што ўжо не выйдзе жывым з таго бою. Але яму пашчасціла, хлопца ўдалося эвакуяваць.

Пасля ранення Аляксей прайшоў стадыю стабілізацыі, аперацыю. Затым некаторы час працягвалася зажыўленне пашкоджанай канечнасці для падрыхтоўкі да далейшага пратэзавання. У пачатку мая 2022 года ў клініцы пратэзавання Стэцэнкі ў Кіеве (Артотэх сэрвіс) ён стаў на першасны пратэз, вучыўся хадзе і прыстасоўваўся жыць па-новаму. У ліпені 2022-га яму паставілі пастаянны пратэз.

«Псіхолаг» марыць вярнуцца да паўнавартаснай службы, вучыць новых добраахвотнікаў, дзяліцца з імі сваім досведам, магчыма, нават вярнуцца на фронт. Для гэтага трэба аднавіць функцыі хады і бегу. Сённяшні пратэз гэтага не дазваляе. Патрэбны больш сучасны, больш трывалы пратэз, створаны для актыўнага жыцця.

Пасля кансультацый з пратэзістамі яму прапанавалі варыянт з устаноўкай пратэза сцягна модульнага тыпу з каленным вузлом і электронным кіраваннем Ottobock Genium x3 і ступнёй 1Е95. Поўны кошт паводле рахунка, выстаўленага кіеўскім цэнтрам, цяпер складзе 2223911,53 украінскай грыўні. Улічваючы магчымыя змены курсаў валют і іншыя арганізацыйныя выдаткі сума збору складае 58 000 еўра. 

Ад нас з вамі залежыць, ці зможа Аляксей вярнуцца да актыўнага жыцця і вайсковай службы.

Падтрымаць Аляксея Назарава сваім ахвяраваннем можна па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
0
2
амаль 100% кантрактнікам Беларусі прывет/адказаць/
22.03.2023
k`kbr, ён кантрактнік? так?
хай чытае ўважліва ўмовы кантракту 
у кантракце напісана, что нехта абавязаны вярнуць яму страчаную нагу?
0
Ёсьць/адказаць/
23.03.2023
k`kbr, Читай внимательно! Украинская держава обеспечила ему неплохой протез. Сбор средств идет на эксклюзивный и очень дорогой
3
амаль замир/адказаць/
23.03.2023
"Сбор средств идет на эксклюзивный и очень дорогой" дык чытаю. "Ад нас з вамі залежыць, ці зможа Аляксей вярнуцца да ... вайсковай службы" извините, но я не поддерживаю войну
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930