Знайсці
22.03.2023 / 20:392РусŁacБел

З Беларусі сыходзяць яшчэ дзве вядомыя IT-кампаніі

ІТ-кампаніі Gurtam і Akveo закрываюць беларускія юрыдычныя асобы. Такая інфармацыя з'явілася на сайце адзінага дзяржрэгістратара, паведамляе Dev.by. Рашэнне аб ліквідацыі прынялі ўласнікі кампаній.

Gurtam афіцыйна ліквідуе кампанію ў Беларусі з 28 лютага, Akveo — з 9 студзеня.

Паводле інфармацыі dev.by, яшчэ ў канцы мінулага года супрацоўнікам Akveo прапанавалі альбо рэлакавацца, альбо звольніцца.

Беларуская ІТ-кампанія Gurtam заснавана ў 2002 годзе Аляксеем і Уладзімірам Шчурко. Кампанія стварыла платформу для спадарожнікавага маніторынгу і інтэрнэту рэчаў Wialon, а таксама платформу flespi для паскоранай распрацоўкі геалакацыйных рашэнняў. Да Wialon падключана больш за 3,5 мільёна машын і іншых аб'ектаў у больш чым 150 краінах свету.

Софт Gurtam выкарыстоўваюць сотні тысяч кампаній па ўсім свеце: ад сэрвісаў па дастаўцы піцы і таксапаркаў да нафтавых карпарацый і дзяржаўных службаў. Офісы кампаніі адкрытыя ў пяці краінах: Літве, Грузіі, ААЭ, Аргенціне, ЗША.

У Gurtam працуе каля 300 спецыялістаў. Раней асноўная каманда працавала ў Беларусі, цяпер большасць — у Літве. Некаторыя кіраўнікі кампаніі падчас пратэстаў 2020 года траплялі пад рэпрэсіі.

У лютым 2022 года пасля пачатку вайны ва Украіне Gurtam дала ўкраінскім кампаніям бясплатны доступ да воблачных сэрвісаў на больш чым шэсць месяцаў. У сакавіку кампанія прыпыніла продаж сваіх прадуктаў у Расіі, а ў снежні ліквідавала расійскую юрыдычную асобу.

Кампанія Akveo створана ў 2015 годзе, яе заснавальнікі — Канстанцін Даноўскі і Уладзімір Лугоўскі. Akveo займаецца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў для вэб і мабільных рашэнняў (ngx-admin, Kitten Tricks і іншыя). Прадукты выкарыстоўваюцца ў аўтамабільнай, турыстычнай, банкаўскай, медыцынскай, тэлекамунікацыйнай і адукацыйнай галінах.

Офісы кампаніі адкрыты ў Дэнверы і Вільні, увосень мінулага года Akveo зарэгістравала юрыдычную асобу ў Варшаве. У кампаніі працуе каля 100 спецыялістаў, раней у асноўным яны былі ў Мінску, цяпер — у Літве і Польшчы. 

Таксама, па звестках адзінага дзяржрэгістра, цяпер ліквідуецца яшчэ некалькі ІТ-кампаній: «ПЦІ Салюшнс», «Дата Фрэшлі» і «Інэвэйт Юроп».

Раней з беларускага рынку сышлі буйныя прадуктовыя кампаніі Wargaming, One Soil, Flo, Targetprocess, Fibery, Vochi, Wannaby, Playgendary, Verv. Пакуль застаюцца працаваць у Беларусі SayGames, Belka Games, Gismart, Easybrain.

Чытайце таксама:

Платформа «Новая Беларусь» запускае пілотны праект па лічбавым самакіраванні для беларусаў у Літве і Польшчы

Айцішнікі па заробках цяпер толькі на трэцім месцы

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.03.2023
Как это беларуски батька не запрэтил ликвидацыю??) И интересно откудв повылазили эти компании и айтишники.. то есть до 2020 года дыктатуры не было????
2
Максим Дизайнер/адказаць/
23.03.2023
Ну, а че?Нормально так поработали 3 годика на пониженном налоге. Теперь можно перевозить рабов у Вильнюс, а самим поближе к морю и цивилизации перемещаться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера