Знайсці
22.03.2023 / 21:065РусŁacБел

Аб'яднаны пераходны кабінет: Літоўскі законапраект не закранае рэжыму Лукашэнкі, але стварае цяжкасці для беларусаў, лаяльных да Літвы

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі выступіў з крытычнай заявай адносна законапраекта, які цяпер праходзіць праз літоўскі Сейм і тычыцца міграцыйных умоў для беларускіх грамадзян.

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі не ставіць пад сумнеў тое, што ў цяперашніх складаных умовах Літва вымушаная прымаць меры па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі. Але ў той жа час адзначае, што законапраект № XIVP-2496(2) «Аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны» патэнцыйна закранае інтарэсы дзясяткаў тысяч беларусаў, якія цяпер «жывуць у Літве і сваёй штодзённай працай робяць важкі ўнёсак у нацыянальную эканоміку».

АПКБ звяртае ўвагу на тое, што вялікая частка беларусаў у вайне ва Украіне зусім не на баку Расіі, што праяўляецца як у пратэсных выступленнях і дыверсіях унутры краіны, так і дзейнасці эміграцыі.

«Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі», — падкрэсліваецца ў заяве кабінета.

Адзначаем, што прыпыненне магчымасці падачы хадайніцтваў аб атрыманні грамадзянства Літоўскай Рэспублікі датычыць грамадзян Беларусі, якія пераехалі ў Літву не пазней за 2012 год, г. зн. да анексіі Крыма і акупацыі частак Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Гэтыя грамадзяне Беларусі больш за 10 гадоў легальна пражываюць у Літве, плацяць падаткі, ствараюць бізнэс і працоўныя месцы, і яны ў дастатковай меры інтэграваныя ў літоўскае грамадства.

Прапанаваныя ў законапраекце абмежавальныя візавыя захады, на думку АПКБ, будуць дзейнічаць супраць беларусаў, не звязаных з рэжымам.

Канстатуецца, што «ў цэлым законапраект не закранае рэжыму Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных да Літвы грамадзян Беларусі, у тым ліку тых, хто доўгі час пражывае ў Літоўскай Рэспубліцы».

Таму «Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне».

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.03.2023
Каштоýная для Лiтвы беларусы (IT спецыялiсты) ýжо жывуць у Лiтве. Вырашылi адгарадзiцца ад астатнiх "таксiчных", "саагрэсараý" як нас успрымаюць там, якiя цiкавасцi для лiтоýскай эканомiкi не маюць. Далей толькi поýнае закрыццё мяжы i гандлёвая блакада.
9
Брат/адказаць/
23.03.2023
Отличная новость, всех беглых возвращайте в Беларусь. Очень ждём.
0
Ну ну/адказаць/
23.03.2023
Эх, а ў выніку новы савейскі саюз, ці новы Іран але да додыкпў гэта не даходзіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера