Знайсці
22.03.2023 / 21:58РусŁacБел

Сябра БСДП Аляксея Гаравога не выпусцілі пасля сутак і перавялі ў следчы ізалятар

Мінскі сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Гаравы пераведзены ў следчы ізалятар. Па якім артыкуле ён цяпер абвінавачваецца — невядома, піша «Вясна».

Леанід і Аляксей Гаравыя падчас партыйнага з'езда 6 лютага 2022 года

Аляксей Гаравы быў затрыманы ГУБАЗіКам 20 лютага на працы. Пасля ператрусу ў мінскай кватэры разам з жонкай ён быў дастаўлены ў міліцыю. Пазней жонку адпусцілі да малога дзіцяці, а Аляксей быў змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна і пазней асуджаны на 14 сутак за нібыта «непадпарадкаванне».

6 сакавіка родныя не дачакаліся вызвалення Аляксея. У Фрунзенскім РУУС ім паведамілі, што яго забраў ГУБАЗіК. На наступны дзень мужчыну ізноў асудзілі на чарговыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту і зноў за «непадпарадкаванне».

Пазней на праўладным тэлеграм-канале з’явілася «пакаяльнае відэа», дзе Аляксей распавядае, што ён нібыта пакідаў свае каментары ў адрас сілавікоў.

Аляксей Гаравы — сын грамадскага актывіста з Гарадка на Віцебшчыне Леаніда Гаравога. Тыдзень таму ён таксама быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930