Знайсці
22.03.2023 / 23:5920РусŁacБел

Арына Сабаленка не разумее, за што яе ненавідзяць украінкі

Перад стартам турніру ў Маямі другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка распавяла, што ў жаночай распранальні яна сутыкаецца з праявамі нянавісці, піша «Камсамольская праўда». А ў чым прычына — не можа зразумець.

Днямі Сабаленка дайшла да фіналу на турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, а ў адным з папярэдніх раўндаў украінка Леся Цурэнка адмовілася выходзіць з ёй разам на корт.

«Мне было вельмі цяжка, таму што я ніколі не сутыкалася з такой нянавісцю ў распранальні, — сказала Сабаленка на прэс-канферэнцыі. І далей працягнула:

— Мне вельмі цяжка зразумець, чаму так шмат людзей сапраўды ненавідзіць мяне без прычыны, проста без прычыны».

Сабаленка сказала, што яна нічога дрэннага нікому не зрабіла, але пры гэтым «былі не тое каб бойкі, але нейкія дзіўныя размовы не з дзяўчатамі, а з чальцамі іх каманды». 

«Я ўсё яшчэ маю зносіны з некаторымі ўкраінкамі, але ёсць дзяўчаты, якія вельмі агрэсіўныя ў адносінах да нас. Так што я проста трымаюся ад гэтага далей», — заявіла яна.

Арына Сабаленка вядомая не толькі сваімі спартыўнымі перамогамі, але і тым, што з'яўляецца прыхільніцай рэжыму Лукашэнкі. Лукашэнка нядаўна нават публічна падымаў чарку гарэлкі за яе перамогу на Australian Open, седзячы за адным сталом з Сяргеем Цяцерыным і белым шпіцам.

Чытайце таксама:

«Пад уражаннем ад пачутага я проста ментальна сарвалася». Украінская тэнісістка не выйшла на матч супраць Арыны Сабаленка

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку

Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры

Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
24.03.2023
Максим Дизайнер

Перепутал с еще одной длинноногой красоткой, нашей Азаренко. Конечно же Арина. Спасибо за замечание. Сейчас еще и обратил внимание на красивое имя.
24.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Борис/адказаць/
27.04.2023
С территории лукашенковского стала бомбят мирные украинские города, а эта дура не понимает за что не ненавидят
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера