Знайсці
23.03.2023 / 10:191РусŁacБел

У Жлобіне не спыняюцца судовыя працэсы за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года

У Жлобінскім раённым судзе працягвае працаваць судовы канвеер па крымінальных справах, заведзеных за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся 9 і 10 жніўня 2020 года. 6 сакавіка судзілі Таццяну Дземчанку, паведамляе «Вясна».

Таццяна Дземчанка на фотакалажы ў цэнтры

Жанчыну судзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.

Таццяна Дземчанка — адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая адбылася 13 снежня мінулага года. Тады былі затрыманыя сілавікамі знаёмыя паміж сабой Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў. Усіх іх змясцілі пад варту.

Вядома, што Настассю Татарынаву асудзілі 2 сакавіка, Вадзіма Кір’янава — 21 сакавіка, аднак вынікі гэтых судовых працэсаў пакуль невядомыя.

Таццяна Дземчанка сваю віну прызнала цалкам, а суду патлумачыла, што 9 жніўня 2020 года сумесна са сваёй сястрой увечары вырашылі выйсці на вуліцу прагуляцца, пры гэтым накіраваліся да гарадской плошчы. Па дарозе ўбачылі людзей, якія выкрыквалі розныя лозунгі, выказваючы незадаволенасць ходам і вынікамі выбараў прэзідэнта 2020 года. Людзі знаходзіліся як на ходніках, так і на дарозе, перакрыўшы цалкам праезную частку. Яна таксама выйшла на праезную частку і накіравалася ў першыя шэрагі натоўпу. Транспарт па вуліцы перастаў ездзіць. Калі супрацоўнікі міліцыі са шчытамі сталі падыходзіць бліжэй да натоўпу, яна спалохалася і ўцякла дадому.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін у адзін год. Дземчанку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Чытайце таксама:

У Оршы за некалькі дзён затрымалі і асудзілі каля дзясятка чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
0
коля трахтарыст/адказаць/
23.03.2023
На канец то, асабіста (з-за адстутнасці суддзяў і пракурораў, бо ўсе за кратамі), прыпаяе гадоў сто пяць апошняму свабоднаму Мікалаю Аляксандравічу Л., затым вырые яму, залезе ў яе і сам сябе закапае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930