Знайсці
23.03.2023 / 13:07РусŁacБел

У ноч на 25 сакавіка магчымыя праблемы з банкаўскімі карткамі

У ноч на 25 сакавіка магчымыя праблемы з банкаўскімі карткамі. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запланаваў тэхнічныя працы.

З 2 да 5 гадзін ночы магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў дастаўцы SMS-паведамленняў, уключаючы рассылку спецыяльных паведамленняў (дастаўка CVV, PIN, кодаў дадатковай аўтэніфікацыі пры правядзенні аперацый у інтэрнэце, кодаў актывацыі плацежных праграм.

У перыяд з 2:00 да 6:30 таксама могуць адзначацца перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, па забеспячэнні дадатковай аўтэнтыфікацыі пры правядзенні аперацый у інтэрнэце.

БПЦ абслугоўвае карткі наступных банкаў: «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Сбер Банк», «БСБ Банк», «Парытэтбанк», «Белінвестбанк», «БНБ-Банк», «Банк Рашэнне», «Франсабанк», «Цэптэрбанк», «БТА Банк».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930