Знайсці
23.03.2023 / 13:181РусŁacБел

На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома — з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

Аляксандра Манцэвічазатрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка. З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар.

Аляксандру Манцэвічу — 64 гады, ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы. «Рэгіянальная газета» да разгрому была вядучым незалежным медыя Маладзечна і рэгіёна.

Двое другіх затрыманых у той дзень прадстаўнікоў медыя — галоўны рэдактар «Інфа-кур’ера» (Слуцк) Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня — працягваюць адбываць 15-суткавыя арышты за нібыта непадпарадкаванне міліцыі.

Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 36 прадстаўнікоў медыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
вовсецяжкие/адказаць/
25.03.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031