Знайсці
23.03.2023 / 13:2910РусŁacБел

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Беларускія дыпламаты запрасілі ў польскіх улад доступ да затрыманых у Польшчы беларусаў, паведаміла РИА Новости са спасылкаю на прэс-службу МЗС Беларусі.

Затрыманыя беларусы. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

«Прымаюцца ўсе неабходныя консульскія дзеянні, прадугледжаныя ў такіх сітуацыях. У прыватнасці, аператыўна быў запытаны консульскі доступ да затрыманых грамадзян Беларусі, чакаецца рэакцыя польскага боку», — расказалі ў МЗС.

Там адзначылі, што дыпламаты падтрымліваюць сувязь са сваякамі затрыманых.

Учора Лукашэнка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі.

15 сакавіка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заявіла, што ліквідавала шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была рыхтавацца да дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы.

Сярод іх тры беларусы — 41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.03.2023
Навошта??? Як затрымлівалі беларусаў у Італіі, у Балгарыі па запыту ад беларускіх уладаў, то ніхто пра іх навіны не здымаў і сустракацца не жадаў. А тут простыя беларусы і такі кіпыш! Ці не простыя?
1
Woodoo Cult /адказаць/
23.03.2023
Ролл, а при чём тут граница?)
0
Ёсік/адказаць/
23.03.2023
Учора Лукашэнка казаў, што ўжо Польшча прапаноўвала іх назад, а сёння чамусьці самі просяць у палякаў з імі сустрэцца. Дык хто маніць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера