Камітэту ПАРЕ распавялі пра ўдзел ФСБ у катаваннях беларусаў у 2020 годзе
Пра ўдзел ФСБ у катаваннях беларусаў у 2020 годзе на слуханнях прававога камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы заявіў грамадзянін Беларусі Сяргей Савельеў, які з 2016 па 2021 год адбываў пакаранне ў расійскай калоніі і вёў архіў катаванняў зняволеных, паведамляе Deutsche Welle.
Фота ілюстрацыйнае
Савельеў распавёў, што ў 2020 годзе прадстаўнікі расійскіх сакрэтных спецслужбаў «прыляцелі ў Мінск, каб узяць удзел у жорсткіх катаваннях» удзельнікаў пратэстаў. Ніякіх падрабязнасцяў ці крыніц інфармацыі пакуль не паведамляецца.
Таксама ў ПАРЕ выступіў расійскі праваабаронца, заснавальнік грамадскага праекта Gulagu.net Уладзімір Асечкін.
Ён заявіў, што на тэрыторыі Расіі створана больш за 10 ваенных канцэнтрацыйных лагераў, у якіх утрымліваюцца тысячы ўкраінцаў.
Чытайце таксама:
Стала вядома, як вызвалілі беларуса, які перадаў відэа катаванняў у расійскіх турмах





