Знайсці
23.03.2023 / 16:522РусŁacБел

Змянілі правілы размяшчэння вонкавай рэкламы ў Мінску

Сталічныя ўлады забаранілі размяшчаць рэкламу на прыпынках, у зялёных зонах і некаторых іншых месцах. Рашэнне Мінгарвыканкама апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рашэнне Мінгарвыканкама ўносіць істотныя змены ў ранейшыя «крытэрыі пагаршэння архітэктурнага аблічча будынка (збудавання), забудовы тэрыторыі ў сувязі з размяшчэннем сродкаў вонкавай рэкламы».

У прыватнасці, цяпер забароненае размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на прыпыначных навесах. Выключэнне — калі гэта прадугледжана праектам, а таксама інфармацыйныя паказальнікі і панэлі.

Пад забарону таксама патрапіла вонкавая рэклама ў месцах зялёных насаджэнняў, на турнікетах, малых архітэктурных формах, скрынях, апорах вонкавага асвятлення і ў арках будынкаў, калі гэта прыводзіць да памяншэння вышыні праёму для праезду транспарту да менш чым 4,5 м, а для праходу пешаходаў — да 4 м.

Устаноўленае і абмежаванне па колькасці рэкламных канструкцый, якія можа размясціць побач з будынкам адзін рэкламараспаўсюджвальнік: не больш за адзін плакат ці іншую канструкцыю плошчай да 1 кв. м.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
23.03.2023
Правільна! На прыпынках і ў парках - толькі партрэты Правадыра і яго мудрыя цытаты.
0
Адзіная дзяржаўная/адказаць/
23.03.2023
Пacля лукaшэнкі для папулярызацыі мовы, зaбapaнім у Бeларусі рэкламу на расeйскай.

Яна нікoлі не была для белapyсаў рoднай, да мacкaвіцкай акупaцыі нa ёй ніхто не размaўляў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930