Знайсці
23.03.2023 / 18:133РусŁacБел

Пасольства Германіі прымае дакументы на візы па-новаму

У нямецкім пасольстве ў Мінску змяніўся алгарытм браніравання часу для падачы хадайніцтва на афармленне шэнгенскіх віз. Як тлумачаць у пасольстве, гэта абумоўлена высокім попытам на іх.

«Прамое браніраванне часу ў гэтай катэгорыі больш не робіцца, замест гэтага неабходна праз нашу сістэму браніравання запісацца ў спіс чакання, — гаворыцца на сайце пасольства Германіі. — Пасольства пасля прызначае час падачы дакументаў у храналагічным парадку з улікам наяўных у графіку месцаў.

Алгарытм браніравання часу падачы дакументаў на афармленне нацыянальнай візы не змяніўся. У гэтай катэгорыі, як і раней, можа рабіцца прамое браніраванне часу падачы дакументаў.

Браніраванне часу падачы візавых хадайніцтваў робіцца выключна праз анлайн-сістэму запісу на сайце пасольства на бязвыплатнай аснове. Візавыя анкеты на сайце можна спампаваць таксама бясплатна. На звароты па пытанні запісу па-за чаргой альбо пра ўжо забраніраваны час падачы дакументаў пасольства адказвае выключна ў пісьмовым выглядзе».

Чытайце таксама:

Урад Чэхіі яшчэ на год працягнуў візавую забарону для беларусаў

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Атрымаць польскую візу стала адначасова складаней і прасцей. Што змянілася?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
0
Кашмар/адказаць/
23.03.2023
Гэта не навiна, прыблiзна з новага году ўжо гэтак. Нязручна, але хаця б не трэба вылоўлiваць даты ў 3 гадзiны ночы.
0
чижик-пыжик з таборовей/адказаць/
23.03.2023
Хороший удар по хакеровской мафии.... А то "забивали" сайт амбасады пока не закончатся места....
Хоть в какой-то мере будет реализоваться принцип равных возможностей.... НЕМЦЫ !
0
Староновость/адказаць/
24.03.2023
Это уже с декабря делается вообще-то.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера