Знайсці
23.03.2023 / 19:296РусŁacБел

На ўпакоўцы дзіцячага харчавання размясцілі партрэт Заіра Азгура

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Азгура брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку пюрэ ў спецыяльнай упакоўцы — з партрэтам беларускага скульптара.

«Азгур быў самы запатрабаваны ў галіне манументальнай скульптуры беларускі мастак. Ён з’яўляецца аўтарам манументаў, усталяваных у многіх гарадах Беларусі, Расіі, у Дагестане, Украіне, Казахстане, Індыі і Кітаі.

А цяпер творчасць Заіра Ісакавіча мы можам убачыць у мемарыяльным музеі-майстэрні З. Азгура. Дарэчы, мы ведаем, як правесці вольны час цікава для дзяцей і дарослых. Музей-майстэрня З. Азгура — адзіны скульптурны музей у Беларусі. І знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. З. Азгура, 8», — напісалі супрацоўнікі «Ложка в ладошке» на сваёй старонцы ў інстаграме.

У мінулым годзе ўладальнікі гэтага брэнда выпускалі лімітаваныя лінейкі прадукцыі з партрэтамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Абодвум класікам беларускай літаратуры летась споўнілася па 140 гадоў.

Чытайце таксама:

На дзіцячым пюрэ з'явіліся партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Gorliwy Litwin/адказаць
24.03.2023
Вось Азгура то можна называць беларускім скульптарам, у адрозненне ад (напрыклад) Цадкіна, ад Шагала (калі казаць пра мастакоў). Бо ён працаваў у рэчышчы (афіцыёзнай) беларускай культуры, ствараў партрэты яе дзеячоў і ўсяляк засведчыў гэтую сваю засвоенасць.
А што да мастакоў парыжскай школы, або класікаў літвінскай літаратуры і музыкі ХІХ ст. - нельга іх называць беларусамі, "беларускімі". Сувязь з сучаснай краінай праз месца нараджэння - так, важна згадваць, накшталт "мяст. Мастаковічы... цяпер у Беларусі"
Проста такая феадальна-бюракратычная "беларусізацыя", якая прынятая ў сьведаміцкім патрыятызме, насамрэч шкодная. Бо яна падмяняе рэальную працу па засваенні творчага даробку не толькі людзей, але і іх школ, асяродкаў, творчых плыняў, эпох, культур. Ёсць такі выраз - "наклейванне ярлыкоў". Ён ужываецца ў іншым кантэксце, але цалкам можа быць дастасаваны і да гэтай фальшывай "беларусізацыі". У гэтым выпадку ярлыкі лёгка адклейваюцца і агаляюць канцэптуальнае жабрацтва Беларушчыны.
0
А чаму не? /адказаць
24.03.2023
Снід, ды нармальна, думаю. А чаму этнічны яўрэй ня можа быць беларусам, калі ён усё жыццё пражыў у Беларусі ды ствараў для беларусаў? Гэта ж не Шагал або Суцін, якія ў маладосьці звалілі і ніколі тую Беларусь не ўзгадвалі.
0
А чаму не? /адказаць
24.03.2023
где же моя черноглазая где, так, у невялічкім трохпавярховым такім 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031