Знайсці
23.03.2023 / 21:532РусŁacБел

Стартуе кампанія падтрымкі палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя»

«25 сакавіка на Дзень Волі мы запускаем кампанію «Пакуль усе не будуць вольныя», дзе вядомыя беларусы і беларускі будуць падтрымліваць нашых палітычных зняволеных не толькі інфармацыйна, але і напрамую», — паведамілі ініцыятыва Dissident.by і фонд «Краіна для жыцця».

«На сённяшні дзень, калі свет спрабуе справіцца з усведамленнем вайны ў Еўропе, а таксама яшчэ не ўсвядоміў да канца трагедыю землятрусу ў Турцыі, людзі часткова забыліся на палітвязняў у нашай краіне. На вялікі жаль, працэс барацьбы з дыктатурай Беларусі не атрымаўся хуткім. Замест чаканага пасля падзей 20-га года спрынту мы атрымалі доўгі крос, з вялікай колькасцю перашкод і падводных камянёў», — канстатуюць арганізатары кампаніі.

«На гэтым працяглым шляху мы, неабыякавыя і салідарныя, — адзіныя, хто можа быць голасам ізаляваных ад грамадства людзей», — заяўляюць яны.

«Эфектыўная падтрымка чалавека ў зняволенні не можа быць разавай.

Толькі рэгулярнае ўключэнне палітычных актараў, апазіцыйных лідараў, сусветнай супольнасці і дыяспар, а таксама жыхароў/ак краіны можа гарантаваць захаванне фізічнага і псіхалагічнага здароўя дысідэнтаў і іх блізкіх».

Акрамя таго, людзі ўнутры краіны часта запалоханыя і не гатовыя гаварыць пра сваіх блізкіх з-за страху пераследу. Тым гучней павінен быць голас тых, хто такую магчымасць мае, знаходзячыся па-за дасяжнасцю крывавых лап дыктатуры», — сцвярджаюць актывісты.

Згэтуль вынікае:

«Найбольш чуваць у сучасным свеце галасы вядомых беларусаў і беларусак: прадстаўнікоў/іц праваабарончай супольнасці, грамадзянскіх актывістаў/ак, апазіцыйных лідараў/ак і журналістаў/ак.

Менавіта яны маглі б узяць апеку над тым ці іншым вязням/зняволенай рэжыма Лукашэнкі, каб абараняць інтарэсы зняволенага/ай на розных медыя-пляцоўках, у СМІ, агучваць праблемы не размытых «тысяч палітвязняў», але цяжар канкрэтнага чалавека і яго сям'і».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
"Апяць 25"/адказаць/
24.03.2023
> На вялікі жаль, працэс барацьбы з дыктатурай Беларусі не атрымаўся хуткім. 
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/312790

Таму што, бляха, не з "дыктатурай" трэба бароцца, чужынскія карані якой для беларусаў недасяжныя і невыкарчавальныя, а найперш за самастойнасць і незалежнасць ад русского міра. А гэта мала хто разумее і яшчэ менш хто хоча рабіць. 
0
Репа/адказаць/
24.03.2023
"Апяць 25", дык Позняка никто не хочет слушать, вот и ходят хороводами БЕЗ ТОЛКУ
Люди сидят и страдают...
Думаю новая молодежь будет поумней этих и не станет впрягаться в стояние без обуви на лавочках
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031