Знайсці
23.03.2023 / 23:163РусŁacБел

Да ўгодкаў БНР у Беластоку выдалі кнігі Уладзіміра Арлова

«Вясну пачынаем дзвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай кнігі Арлова, якая выйшла ў Беларусі трыма выданнямі, мела велізарны поспех, а ў 2022 г. уладамі Беларусі прызнаная «экстрэмісцкай», — напісана на сайце kamunikat.org.

«Імёны Свабоды» — у гэтай кнізе агульным аб’ёмам 900 старонак змешчаныя 410 аповедаў пра герояў змагання за свабоду.

Кнігі выдадзеныя Фондам Kamunikat.org да 105-х угодак БНР.

Прэзентацыі новых кніг адбудуцца:

Беласток: 22 сакавіка, 19:00 на сустрэчы Гістарычнага клуба «Beer&History», паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok. 2

Гданьск: 25 сакавіка, 12:00-16:00 падчас «Кірмашу беларускай літаратуры Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці», зімовы сад

Варшава: 26 сакавіка, 16:00 на сустрэчы «Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!». Witryna Domu Wschodniego, Płac Konstytucji 6

Таксама кнігі можна замовіць праз e-mail [email protected] і на сайце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Зьмітрок/адказаць/
24.03.2023
А ў Беларусь дойдуць?
0
Ёсік/адказаць/
24.03.2023
Што ж такога напісаў дрэннага спадар Арлоў, што Ананіч забараніла яго кнігі? Уся гісторыя Беларусі - вайна 41-45 гадоў, ды нейкі генацыд.
0
Дарагая рэдакцыя! /адказаць/
17.04.2023
Анічога не зразумела. Працяг якой кнігі? І якая другая кніга? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера