Знайсці
24.03.2023 / 09:595РусŁacБел

У Беларусі распрацавалі катапульту для дронаў

У Беларусі распрацавалі некалькі ўласных мадэляў беспілотнага лятальнага апарата і пускавую ўстаноўку да іх — катапульту, якая пашырае функцыянал дронаў. Больш падрабязна аб распрацоўцы распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

У арсенале айчынных распрацоўшчыкаў БПЛА розных класаў і ўзлётнай масай ад 2,5 да 190 кг. Па словах галоўнага тэхнолага па беспілотных авіяцыйных комплексах ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Віктара Барадзіна, перад спецыялістамі паставілі задачу павысіць мабільнасць самага масіўнага беспілотніка вагой 190 кг і стварыць катапульту.

— Мы ніколі не займаліся такой праблематыкай, асабліва ў такіх маштабах. Адзінае, адкуль чэрпалі інфармацыю і натхненне, гэта фатаграфіі падобных вырабаў, — адзначыў В. Барадзін.

Распрацаваная катапульта ацэньваецца як прылада, якая не саступае замежным аналагам і ўнікальная не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторы СНД па такім параметры, як маса грузу, які закідваецца. Канструктары справіліся з пастаўленай задачай менш чым за год, ужо створаны рэальны доследны ўзор. Прыладу запуску змясцілі на прычэп МАЗ павышанай праходнасці, што дазваляе выкарыстоўваць навінку на непадрыхтаваных пляцоўках абмежаваных памераў (300 на 300 метраў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
не саступае замежным аналагам і ўнікальная/адказаць/сачыць
24.03.2023
як заўжды - аналоговнет
24.03.2023
А на ім біркі "made in China" часам не стаіць?
24.03.2023
Абмежаваная пляцоўка 300 на 300 метраў? Гэта вялікая тэрыторыя з такімі памерамі. Мо 30 на 30?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031