Знайсці
24.03.2023 / 10:05РусŁacБел

Расія нанесла авіяўдары па Адэскай, Сумскай і Днепрапятроўскай абласцях Украіны

Пра гэта паведаміў прадстаўнік камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

РФ абстралялі «Пункт нязломнасці» ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці 24 сакавіка. Фота: Pgo_gov_ua

Паводле яго слоў, атака пачалася ўвечары, калі УС РФ атакавалі Адэскую вобласць. Украінскія сілы знішчылі дзве ракеты Х-59.

Пасля каля дзесяці расійскіх знішчальнікаў Су-35 ударылі па Сумскай вобласці кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі. Усяго па вобласці выпусцілі больш за 10 кіраваных авіябомбаў, а таксама супрацьлакацыйную ракету Х-31.

«На жаль, ёсць і «Шахеды», якія атакавалі поўнач краіны, а таксама Крывы Рог. Ёсць пападанні ў пэўныя аб'екты. Там, папярэдне, паводле інфармацыі мясцовых улад, без ахвяр», — паведаміў Ігнат.

Стала вядома аб 18 пацярпелых ад ракетнага ўдару па Запарожжы, адзін чалавек загінуў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031