Знайсці
24.03.2023 / 15:2011РусŁacБел

Што за аперацыю зрабіў Кіркораў, каб мець кубікі на прэсе? Расказваем механізм

Расійскі артыст пачаў вясну з візіту да пластычнага хірурга, вынікам чаго сталі выразныя кубікі на прэсе. Расказваем падрабязней пра працэдуру.

Фота: тэлеграм-канал Super.ru

Дакладна невядома, праз якую канкрэтна аперацыю прайшоў Філіп Кіркораў. Верагодна, гэта ліпаскульптура (ліпамадэляванне), якая дазваляе зрабіць на прэсе прыгожыя кубікі.

Сутнасць аперацыі ў тым, што хірург забірае тлушч з больш праблемных участкаў цела (жывот, паясніца) і пераносіць яго туды, дзе тлушчу недастаткова (часцей за ўсё размова пра ягадзіцы).

Звычайна ліпаскульптуру робяць для таго, каб надаць ягадзіцам выразную форму, аднак яе выкарыстоўваюць і для фармавання прыгожага атлетычнага жывата, у тым ліку і з тымі самымі кубікамі на прэсе. Пластычныя хірургі кажуць, што гэтая аперацыя надта папулярная ў фітнес-інструктараў, для якіх выдатны знешні выгляд — частка іх прафесіі. Нават пасля шматлікіх гадоў трэніровак не ва ўсіх атрымліваецца стварыць прэс мары, і вось тут на дапамогу прыходзіць ліпаскульптура.

Гэтую аперацыю можна лічыць адным з відаў ліпасакцыі — методыкі, калі шляхам пластычнай хірургіі з арганізма прыбіраюць лішкі тлушчу. Імаверна, гэта здарылася і з Кіркоравым. Аднак у выпадку з прэсам звычайна выкарыстоўваюць не звыклую плоскую ліпасакцыю, а яе трохмерны варыянт, каб падкрэсліць анатамічныя заглыбленні паміж мышцамі і зрабіць прэс больш рэльефным. Так і самі мускулы прэса робяцца больш заўважнымі.

Кіркораў — далёка не адзіная знакамітая асоба, хто вырашыў такім чынам сэканоміць час на заняткі фітнесам. Эксперты лічаць, што ліпаскульптурай карыстаюцца шматлікія галівудскія зоркі, напрыклад, Кім Кардаш'ян і Джэніфер Лопес.

Аперацыю часцей за ўсё выконваюць пад агульным наркозам. Яе працягласць залежыць ад памераў жывата, але ў сярэднім займае адну-дзве гадзіны. Звычайна пацыентаў адпускаюць дахаты ў той жа дзень, на працягу некалькіх тыдняў пасля аперацыі ім трэба насіць кампрэсійную бялізну або спецыяльны гарсэт.

Тым, хто зрабіў аперацыю, пажадана ў будучыні не забываць трэніравацца і правільна харчавацца, каб няправільны лад жыцця не звёў эфект ад ліпаскульптуры да нуля. Пластычныя хірургі кажуць, што пацыентаў вельмі матывуе вынік аперацыі, і гэта дапамагае ім яго падтрымліваць.

Але ж нават калі вы маеце лішнія пару тысяч даляраў, гэта не гарантыя таго, што вам за гадзіну вылепяць у клініцы выдатны торс. Важна, каб кандыдат на ліпаскульптуру вёў адносна актыўны лад жыцця і адхіленне яго вагі ад нормы складала не больш за 30%, а індэкс масы цела быў не большы за 30.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Пластычны хірург: «Беларусы просяць паўтарыць банальныя ідэалы прыгажосці — Кім Кардаш’ян і Брэда Піта»

Людзі таўсцеюць па двух тыпах: або яблык, або груша. Што горш? Расказвае доктар

Гісторыя Брэндана Фрэйзера: як зорка «Муміі» знік з кіно праз дэпрэсію, а цяпер узяў «Оскар»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
27
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
4
0
Жвир/адказаць/
24.03.2023
Беларуска, зачем? Скорее всего что бы люди знали, что процентное соотношение идиотов среди "царей природы" на этой планете как минимум постоянно.
0
Alex Rivera /адказаць/
25.03.2023
Калі б такую аперацыю зрабіў Лявон Вольскі ці Зьміцер Вайцюшкевіч, ок напісалі бы што куды і як. Але Кіркораў...Так вы змагаецеся з расійскім уплывам?
0
чытач/адказаць/
25.03.2023
Яуген
З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе НН заўёды была грамадска-палітычным выданнем і сённяшнія супрацоўнікі НН трымаюць гэтую марку. І я вельмі гэтаму рады. Не адной палітыкай жывуць людзі, тым болей беларусы. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930