Знайсці
24.03.2023 / 13:30РусŁacБел

Каардынацыйная рада заклікала літоўскія ўлады перагледзець рэдакцыю закона аб візах і працэдурах легалізацыі беларусаў

Каардынацыйная рада Беларусі апублікавала заяву ў сувязі з законам «Аб абмежавальных мерах у дачыненні да ваеннай агрэсіі ва Украіне», прынятым Сеймам Літвы ў першым чытанні.

«Мы верым, што Еўрапейскі саюз імкнецца наблізіць беларусаў да Еўропы і еўрапейскіх каштоўнасцяў, каштоўнасцяў свабоды і правоў грамадзян. Зрабіць гэта можна не праз закрыццё межаў, а праз еўрапейскі прыклад таго, як дэмакратыя і правы чалавека працуюць у грамадстве, у якім паважаюцца правы любога, у тым ліку і народжанага ў Беларусі, — гаворыцца ў заяве. 

— У поўнай меры падзяляючы заклапочанасць нашых літоўскіх і еўрапейскіх калег і партнёраў праблемай бяспекі, мы тым не менш заклікаем да абмеркавання існуючых праблем і выпрацоўкі сумесных рашэнняў. Прапануем правесці сустрэчу з групай з прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады перад наступным чытаннем Закона».

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве 

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера