Знайсці
24.03.2023 / 19:19РусŁacБел

Заўтра пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Гадзіна Зямлі — гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло на адну гадзіну — з 20:30 да 21:30 — для прыцягнення ўвагі да экалагічных праблем нашай планеты. Яна пройдзе ва ўсім свеце заўтра, 25 сакавіка.

У Беларусі цяпер акцыю праводзяць дзяржаўныя структуры, аднак гэта не азначае, што беларускія экалагічныя арганізацыі і ініцыятывы выступаюць супраць яе правядзення, падкрэслівае «Зялёная сетка».

Гадзіна Зямлі — самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Акцыя заклікае ўсіх жыхароў Зямлі праявіць адзінства ў пытаннях абароны планеты ад наступстваў змянення клімату, беражлівых адносін да рэсурсаў, адказнага прыродакарыстання.

Упершыню яе правялі ў Аўстраліі ў 2007 годзе. Пачаўшыся з Сіднэя, яна хутка была падхоплена ў іншых кутках свету. Штогод адключаецца падсвечванне самых вядомых будынкаў свету — моста «Залатыя вароты» ў Сан-Францыска, Калізея ў Рыме, Опернага тэатра ў Сіднэі, будысцкага храма «Ват Арун» у Бангкоку, Каралеўскага палаца ў Стакгольме, Эйфелевай вежы ў Парыжы і многіх іншых.

Слоган «Гадзіны Зямлі — 2023» — «Захавай прыгажосць». Прыгажосць свету вакол нас — гэта не толькі тое, што мы бачым, але і тое, што можам адчуць: каханне, сяброўства, спачуванне, жаданне дапамагаць. Дзікая прырода — гэта тое, што дазваляе ўбачыць і адчуць прыгажосць адначасова.

Беларусь падтрымае акцыю 15-ы раз. Раней у гэты дзень, акрамя традыцыйнага выключэння падсвету будынкаў і аб’ектаў культуры, у краіне праводзіліся велапрабегі, кінафестывалі, вечарынкі пры свечках і іншыя мерапрыемствы, якія прыцягвалі ўвагу беларусаў да неабходнасці адказна ставіцца да рэсурсаў планеты. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам такой акцыі ў Беларусі была «Зялёная сетка».

Чытайце таксама:

У Мінску з'явіліся крутыя постары на тэму экалогіі

Самы экалагічны фермер Беларусі гаспадарыць пад Клічавам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930