Знайсці
24.03.2023 / 20:33РусŁacБел

Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў рэгіянальных упраўленняў Следчага камітэта

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў сістэме Следчага камітэта. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 24 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Яўген Архірэеў

Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску прызначаны Яўген Архірэеў, а пасаду начальніка ўпраўлення па Магілёўскай вобласці зойме Уладзімір Шышко.

Новы начальнік УСК па Мінску Яўген Архірэеў раней быў начальнікам Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта. Службу ён пачынаў у 1998 годзе, за сваю кар'еру раскрыў больш за 1000 крымінальных спраў. У тым ліку моцна шчыраваў і ў галіне палітычнага пераследу.

Раней галоўным сталічным следчым быў Сяргей Паско. У лютым яго звольнілі са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Чытайце таксама:

Лукашэнка зняў кіраўніка Следчага камітэта па Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930